адхіну́ты

1. ото́гнутый, отвёрнутый, отпа́хнутый;

2. ото́гнутый, отведённый, отклонённый, отстранённый;

1, 2 см. адхіну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Адвесці ў бакі, адхінуць захінутае; распасцерці.

Р. полы плашча.

Р. кусты.

2. што. Раскрыць (дзверы, акно, заслону і пад.).

3. што. Разгарнуць (што-н. загорнутае, складзенае, скручанае).

Р. торбу са снеданнем.

4. каго-што. Прымусіць расступіцца.

Р. натоўп.

|| незак. расхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расхіна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отогну́ть сов.

1. адагну́ць, мног. паадгіна́ць;

2. (засучить) закаса́ць, мног. пазака́сваць; (загнуть, откинуть часть покрова, отдалить, разгибая) адхіну́ць, мног. паадхіна́ць;

отогну́ть рука́в закаса́ць рука́ў;

отогну́ть ветвь ли́пы адхіну́ць галі́ну лі́пы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отпа́хнуть сов.

1. (одежду) адхіну́ць, мног. паадхіна́ць;

2. (окна, двери) уст. адчыні́ць, мног. паадчыня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.

1. Адсунуць, адхінуць, адвесці ўбок. Адсланіць фіранку. Адсланіць засланку. □ [Сымон] глядзіць, як бы чаруе, Ён шукае тую ніць, Каб заслону цемраную Ёй адсунуць, адсланіць. Колас.

2. Зрабіць незаслоненым; адкрыць. Адсланіць печ. □ [Насця:] «Ды вецер хмары перагоніць, І сонца твар свой нам адслоніць». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.

1. Хілячы, адвесці ўбок, прыняць; адхінуць; адвярнуць. Асцярожна адхіліў .. [Міколка] бацькаву руку ад рэгулятара. Лынькоў. [Аляксей] улавіў Зосіна хваляванне, сціснуў яе галаву далонямі і асцярожна адхіліў ад сваіх грудзей. Карпаў.

2. Адняць, адхінуць што‑н. прыхіленае; адгарнуць, адагнуць (край, канец чаго‑н.). Ванева мама адхіліла посцілку, якая вісела.. замест дзвярэй, унесла вядро з вадой, кубак, стала паліваць вазоны. Карпюк.

3. перан. Не прыняць, не прызнаць, адвергнуць. Адхіліць абвінавачанне. Адхіліць просьбу, прапанову. // Не дапусціць, прадухіліць. Хлопец адчуваў — на яго насоўваецца бяда, але ён не меў сілы адхіліць яе. Гамолка. Маленькае ўласнае захапіла.. [Хадкевіча] у палон, моцнай рукой адхіліла ўсё пабочнае, загадала думаць толькі аб сабе. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхіна́ць несов.

1. (загибать, откидывать часть покрова) отгиба́ть, отвёртывать, отвора́чивать, отпа́хивать;

2. (отдалять, разгибая) отгиба́ть, отводи́ть, отклоня́ть, отстраня́ть;

1, 2 см. адхіну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отвороти́ть сов., прост.

1. (сдвинуть с места) адвярну́ць;

2. (голову и т. п.) адвярну́ць;

3. (откинуть) адхілі́ць, адхіну́ць;

4. безл. (о чувстве неприязни к кому-, чему-л.) адвярну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отверну́ть сов.

1. (отвинтить) адкруці́ць, мног. паадкру́чваць;

отверну́ть га́йку адкруці́ць га́йку;

отверну́ть кран адкруці́ць кран;

2. (отломить) разг. адкруці́ць, мног. паадкру́чваць, адлама́ць, мног. паадло́мліваць, паадло́мваць;

отверну́ть ку́кле ру́ку адкруці́ць (адлама́ць) ля́льцы руку́;

3. (повернуть в сторону) адвярну́ць, мног. паадваро́чваць;

отверну́ть лицо́ (от кого-л.) адвярну́ць твар (ад каго-небудзь);

4. (откинуть) адхілі́ць, мног. паадхіля́ць, адхіну́ць, мног. паадхіна́ць;

отверну́ть полу́ шу́бы адхілі́ць крысо́ фу́тра;

отверну́ть одея́ло адхілі́ць (адхіну́ць) ко́ўдру;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсу́нуць, ‑суну, ‑сунеш, ‑суне; зак., што.

Перасунуць на нейкую адлегласць што‑н. ад каго‑, чаго‑н. Патржанецкі хлёбнуў чаю і адсунуў ад сябе шклянку. Чарнышэвіч. Як толькі замільгалі ў акне чырвонаармейскія шапкі, «дзяўчына» старанна ўзялася месці хату. Адсунула стол і пачала вымятаць з-пад кута. Крапіва. // Адводзячы ўбок, адкрыць што‑н. Адсунушы завалу, Міхалка чуў, што Скуратовіч выйшаў у чыстыя сенцы, адсунуў зас[а]ўку ў дзвярах. Чорны. // Сунучы, адхінуць, адсланіць. Ларыса села пры акне, адсунула фіранку і пачала глядзець у сад. Мурашка. // перан. Зрабіць, менш важным, менш значным. Будзённае жыццё падхапіла Находню імклівай плынню і заняло яго думы, адсунуўшы на задні план асабістае. Хадкевіч. // перан. Вылучыцца, дасягнуць значных поспехаў, апярэдзіўшы іншых. [Купрыян:] — Ну, ты, брат Мікіта, і дока! Але ж і на выдумкі хват! Усіх інжынераў далёка Пакінуў, адсунуў назад! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)