чэрвепадо́бны червеобра́зный;

ч. адро́стаканат. червеобра́зный отро́сток

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соскападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на сасок, соску. Соскападобны адростак скроневай косці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ости́стый асцюкава́ты;

ости́стый отро́сток анат. асці́сты адро́стак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

червеобра́зный чэрвепадо́бны;

червеобра́зный отро́сток анат. чэрвепадо́бны адро́стак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

язычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. язык.

2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.

3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых іншых раслін (спец.).

4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях.

Я. чаравіка.

Я. замка.

Я. музычнага інструмента.

|| прым. язычко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.).

Я. музычны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́фіз

(гр. apophysis = адростак)

анат. адростак, выступ косці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бяго́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Дэкаратыўная трапічная і субтрапічная расліна сямейства бягоніевых з прыгожым пярэстым лісцем і дробнымі кветкамі.

|| прым. бяго́ніевы, -ая, -ае.

Б. адростак.

Сямейства бягоніевых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апе́ндыкс, ‑а, м.

1. Адростак сляпой кішкі.

2. Кароткі шланг для запуску і выпуску газу ў ніжняй частцы абалонкі дырыжабля.

[Ад лац. appendix — прыдатак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сук, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Буйны бакавы адростак, які ідзе ад ствала дрэва.

Абсячы сухія сукі бярозы.

2. У дошцы, бервяне: астатак ад зрэзанага бакавога парастка ствала.

Бервяно з сукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

twig1 [twɪg] n.

1. галі́нка, ду́бчык, прут; адро́стак;

willow twigs галі́нкі вярбы́

2. pl. twigs ро́згі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)