уваскрэ́снуць, -ну, -неш, -не; уваскрэ́с, -сла; -ні́; зак.
1. У рэлігійна-містычных уяўленнях: стаць зноў жывым.
2. перан. Набыць новыя сілы, стаць зноў бадзёрым, ажыць.
У. духам.
3. перан. Праявіцца з ранейшай сілай; адрадзіцца, аднавіцца.
Ва ўспамінах уваскрэсла мінулае.
|| незак. уваскраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. уваскрэ́сенне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ажы́ць, ажыву́, ажыве́ш, ажыве́; ажывём, ажывяце́, ажыву́ць; ажы́ў, ажыла́, -ло́; зак.
1. Стаць зноў жывым, вярнуцца да жыцця, аджыць.
А. пасля клінічнай смерці.
2. перан. Праявіцца ў ранейшай сіле, адрадзіцца.
Пасля зімы прырода ажыла.
Успаміны зноў ажылі.
3. перан. Зноў стаць бадзёрым, жыццярадасным; ажывіцца.
Усё ў школе ажыло, загуло як у раістым вуллі.
|| незак. ажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wskrzesnąć
зак.
1. уваскрэснуць;
2. перан. адрадзіцца; уваскрэснуць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
аднаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыйсці, вярнуцца да ранейшага нармальнага стану; адрадзіцца.
Аднавілася народная гаспадарка.
Аднавілася здароўе.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Прыпомніцца, зноў узнікнуць у памяці.
Ранейшыя малюнкі аднавіліся ў памяці.
3. Вярнуць сабе ранейшае службовае, прававое становішча.
А. на працы.
А. ў правах.
4. Пачацца зноў пасля перапынку.
Заняткі ў школе аднавіліся.
|| незак. аднаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адраджа́цца несов.
1. (возобновляться) возрожда́ться;
2. (становиться вновь жизнедеятельным) возрожда́ться, воскреса́ть;
1, 2 см. адрадзі́цца;
3. страд. возрожда́ться, восстана́вливаться; см. адраджа́ць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Паўста́ць 1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па‑ (< прасл. po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб. поу̀стајати ’паўставаць’.
Паўста́ць 2, паўстава́ць ’узняцца на барацьбу’, ’узнікнуць у памяці, з’явіцца’, ’адрадзіцца’, ’вырасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Яруш.; шальч., стаўб., Сл. ПЗБ), шчуч. ’набухнуць (пра жылы)’ (Сл. ПЗБ), ’запрацівіцца гвалту’ (КЭС, лаг.). З польск. powstać ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
odżyć
odży|ć
зак. [od-żyć] ажыць, аджыць; адрадзіцца;
kwiaty ~ły — кветкі ажылі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
feniks
м. міф. фенікс;
odrodzić się jak feniks z popiołów — адрадзіцца з попелу, як птушка Фенікс
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
аднаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вярнуцца да ранейшага стану, выгляду; адрадзіцца, узнавіцца. Аднавілася зямля. □ У вёсцы Якава, як і ўсюды на вызваленай зямлі, аднавіўся калгас. Марціновіч.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зноў узнікнуць у памяці; прыпомніцца. [Святлане] самой часта прыходзілася брацца за падручнік, каб тое-сёе аднавілася ў памяці. Шахавец.
3. Вярнуцца ў ранейшае службовае ці грамадскае становішча. Аднавіцца ў правах. Аднавіцца на працы.
4. Пачацца зноў пасля пэўнага перапынку. Заняткі ў школе аднавіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уваскрэ́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уваскрэс, ‑ла; зак.
1. Паводле рэлігійных вераванняў — вярнуцца да жыцця пасля смерці; ажыць. Тут музыка як урэзаў — Нежывы і то ўваскрэс! Гілевіч. // Пра таго, хто лічыўся прапаўшым без вестак і пад. // Стаць здаровым, бадзёрым, жыццядзейным. Уваскрэснуць духам.
2. Узнікнуць зноў, ажыць; праявіцца з ранейшай сілай. За хвіліну прабяжыць .. [жыццё] ва ўспамінах усё — далёкае, забытае ўваскрэсне, як самая ясная ява, што толькі кранула цябе сваім цёплым дыханнем. Скрыган. // Адрадзіцца, аднавіцца. Лявей .. ўзвышаліся валы з нейкай руінай — і гэта былі валы старой Разані, якая так і не ўваскрэсла пасля нападу татар. Караткевіч. І адродзіцца, уваскрэсне Ціхая слава твая, Хірасіма. Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)