1) пастанова суда, якая вызваляе падсуднага ад пакарання;
2) адпушчэннеграхоў (у католікаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Про́шча1 ’месца (крыніца, камень) у лесе, сярод балота, надзеленае надзвычайнай сілай; святое месца’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Доўн.-Зап.), ’капліца’: абракацца хадзілі людзі ў прошчу (светлаг., SOr, 39, 356); ’багамолле’ (Нас.). Укр.про́ща ’паломніцтва; адпушчэннеграхоў; надмагільная прамова’, рус.про́ща ’адпушчэннеграхоў, цудоўнае выздараўленне’, ст.-рус.проща ’тс’. Паводле Фасмера (3, 387), узыходзіць да *prostja ад prostъ (гл. просты), першапачаткова ў значэнні ’вольны’, параўн. ст.-бел.простый ’свабодны, вольны’, у тым ліку ’вольны ад хваробы, грахоў’, чэш.prostiti ’вызваліць’, ст.-рус.простити ’зрабіць здаровым’, укр.прости́ти ’дараваць’, што паўплывала на першасную семантыку слова (гл. ЕСУМ, 4, 606).
Про́шча2 ’неахайніца’ (Касп.). Этымалагічна ўзыходзіць да просты (гл.), г. зн. ’непрыбраная, недагледжаная жанчына’; да семантыкі параўн. проставалосая ’з непрычасанымі валасамі на галаве’, да фанетыкі ст.-бел.прощъ ’проста, прама’. Параўн. яшчэ прасцяк, прастуха і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кірма́ш ’продаж тавараў у пэўную пару года ў вызначаным месцы’, ’шумнае, ажыўленае зборышча людзей’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Бяльк., Мядзв., Сцяшк., Мал., Грыг., Гарэц., КЭС, лаг.). Ст.-бел.кермашъ ’тс’ (з 1683 г.). З польск.kiermasz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 153). Старапольскае значэнне ’свята асвяшчэння касцёла, адпушчэннеграхоў’. Крыніцай польскай лексемы з’яўляецца с.-в.-ням.kirmesse (н.-ням.Kirchmesse) у тым жа значэнні (Слаўскі, 2, 154–155).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
індульге́нцыя
(лац. indulgentia = міласць, спагадлівасць)
грамата на поўнае або частковае адпушчэннеграхоў, якая выдаецца каталіцкай царквой ад імя папы рымскага за плату або за асобыя заслугі перад царквой.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)