адды́мны, -ая, -ае.

Такі, які можна зняць, адняць, аддзяліць.

Аддымныя дзверцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АДНІМА́ННЕ, адыманне,

арыфметычнае дзеянне, якое заключаецца ў знаходжанні аднаго са складаемых па вядомай суме і другім складаемым; процілеглае складанню. Сума ў гэтым выпадку наз. памяншаемым, дадзенае складаемае — аднімаемым, невядомае (вынік) — рознасцю. Каб ад аднаго ліку адняць другі, дастаткова да памяншаемага дадаць лік, процілеглы аднімаемаму. Напр.: 7 − 5 = 7 + (-5) = 2; a − b = a + (-b).

т. 1, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адча́хаць

‘адсячы, адняць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адча́хаю адча́хаем
2-я ас. адча́хаеш адча́хаеце
3-я ас. адча́хае адча́хаюць
Прошлы час
м. адча́хаў адча́халі
ж. адча́хала
н. адча́хала
Загадны лад
2-я ас. адча́хай адча́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адча́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адня́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адніма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднімаць — адняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адымаць — адняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отня́ть сов.

1. адня́ць, мног. паадніма́ць; (здоровье — ещё) адабра́ць;

рабо́та отняла́ мно́го вре́мени рабо́та адняла́ шмат ча́су;

отня́ть но́гу мед. адня́ць нагу́;

2. (взять силой) адабра́ць, мног. паадбіра́ць;

отня́ть кни́гу адабра́ць кні́гу;

3. (ребёнка от груди) адня́ць, мног. паадніма́ць, адвучы́ць, мног. паадву́чваць;

4. (вычесть) разг. адня́ць;

5. безл. (парализовать) адня́ць;

о́тня́ло но́гу адняло́ нагу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак.

Аддзяліць, адняць, памяншаючы колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)