2.адноснае. Ужыв. ў якасці злучальнага слова ў дапаўняльных сказах і адпавядае словам: па якой прычыне.
Маці даведалася, ч. сын спазніўся.
3.у знач.злуч. Далучае сказы са знач. выніку і адпавядае словам: таму, у выніку гэтага.
Бацька захварэў.
Вось ч. не паехаў у горад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца пры супастаўленні, параўнанні з чым‑н.; рэальны, правільны толькі пры пэўных умовах. Абсалютная і адносная ісціна. □ [Заранік:] — А наконт глухамані, дык гэта разуменне адноснае: не такія мясціны ў нас ператвараюцца, ды так шпарка, што, прыехаўшы туды сёння, вы не пазнаеце, што было там учора.Хадкевіч.// Прыкметны толькі пры супастаўленні з чым‑н. менш значным, адчувальным; параўнальна невялікі. Але генерал.. меў рацыю: гэта было адноснае зацішша.Мележ.
2. У граматыцы — які паказвае адносіны да чаго‑н., між чым‑н. Адносны прыметнік. Адносны займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашто́, прысл.
1.пыт. 3 якой мэтай, для чаго.
Н. ты так робіш?
2.адноснае. Ужыв. як злучальнае слова ў даданых дапаўняльных сказах.
Папытайцеся ў яго, н. яму трэба было пераязджаць у горад.
3.у знач.часц. (звычайна ў спалучэнні са словам «ужо»). Ужыв. ў складаных сказах з адваротнай абумоўленасцю састаўных частак.
Н. ўжо быў добры чалавек Пракоп, а і той не стрымаўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гамеаста́з
(ад гамеа- + -стаз)
адноснае пастаянства фізіка-хімічных і біялагічных уласцівасцей унутранага асяроддзя арганізма чалавека і жывёл (напр. пастаянства складу крыві, тэмпературы цела).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІПСАГРАФІ́ЧНАЯ КРЫВА́Я,
крывая, якая паказвае ў прамавугольных каардынатах адноснае размяшчэнне плошчаў з рознымі вышынямі сушы і глыбінь мора на паверхні «цвёрдай» Зямлі. Будуецца адкладаннем на восі ардынат вышынь і глыбінь, а па восі абсцыс плошчы пашырэння пэўных вышынь і глыбінь. Крывая паказвае, што каля 80% рэльефу Зямлі прыпадае на адносна выраўнаваныя прасторы сушы і марскога дна. Частка гіпсаграфічнай крывой, якая адлюстроўвае профіль дна акіяна, наз.батыграфічнай крывой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канста́нтнасць
(ад канстантны)
псіх.адноснае пастаянства ўспрымальных характарыстык аб’екта (яго велічыні, формы, колеру) пры параўнальна шырокім дыяпазоне змены ўмоў успрымання (аддаленасці, ракурсу, асветленасці і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗІ́КАЯ ПРЫРО́ДА,
участкі прыроднага асяроддзя, не парушаныя гасп. дзейнасцю чалавека, на якія ён уплывае толькі як біял. істота або апасродкавана праз глабальныя змены на Зямлі. Паняцце Дз.п. адноснае ў сувязі з хуткім пашырэннем і інтэнсіфікацыяй антрапагеннага ўздзеяння на прыроду ва ўсім свеце і тым, што яго вынікі фіксуюцца практычна ў любым з куткоў Зямнога шара. Беларусь практычна ўся знаходзіцца ў зоне такога ўплыву. Эталонныя ўчасткі яе вылучаюцца і ахоўваюцца ў якасці помнікаў прыроды, уваходзяць у склад заказнікаў, запаведнікаў, выкарыстоўваюцца для арганізацыі маніторынгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́НА (ад грэч. klinō нахіляю),
клінальная зменлівасць у біялогіі, паступовае павелічэнне або змяншэнне (колькасны градыент) якой-н. адзнакі, уласцівасці ўнутры папуляцыі або віду; адно з выяўленняў унутрывідавой геагр. зменлівасці. Тэрмін прапанаваны англ. біёлагам Дж.Хакслі (1939). Можа закранаць колькасныя прыкметы (напр., павелічэнне памераў цела пазваночных у больш высокіх шыротах) і якасныя (напр., адноснае павелічэнне колькасці «чорнай» формы двухкрапінкавай божай кароўкі ў параўнанні з «чырвонай» формай пры нарастанні кантынентальнасці клімату). Развіваецца ў выніку ўзаемадзеяння натуральнага адбору, які прыстасоўвае кожную папуляцыю да лакальнага асяроддзя, з патокам генаў, што вядзе да уніфікацыі папуляцый віду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТА́НТНАСЦЬ у псіхалогіі, адноснае пастаянства ўспрымальных характарыстык аб’екта (яго велічыні, формы, колеру) пры параўнальна шырокім дыяпазоне змены ўмоў успрымання (аддаленасці, ракурсу, асветленасці і інш.). Уласцівасць К. пацвярджае ўмоўна-рэфлекторны характар чалавечага ўспрымання, забяспечвае адносную стабільнасць успрымання навакольнага свету, адлюстроўвае адзінства прадмета і ўмоў яго існавання.
Праблему К. разглядаў Р.Дэкарт і ўпершыню апісаў К. успрымання велічыні і формы. Заканамернасці фарміравання К. ўспрымання ў дзіцяці і ўзаемасувязь К. з прадметнасцю ўспрымання даследавалі Э.Брунсвік (Аўстрыя), Ж.Піяжэ (Швейцарыя), Б.Г.Ананьеў (Расія) і інш.Эксперым. даследаванні К. формы праводзілі Р.Таўлес і Брунсвік, К. колеру — А.Гельб, Д.Катц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заво́шта, прысл.
Разм.
1.пытальнае. За што? Па якой прычыне? — За што мяне катуеш, пане? Завошта чыніш здзек такі?Колас.
2.адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова; у даданых дапаўняльных сказах адпавядае па значэнню словам: «па якой прычыне», «чаму». Віця маўчаў, бо яму прыйшлося б доўга расказваць, чаму ён сёння такі і завошта дзякуе.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)