аднако́лерны, ‑ая, ‑ае.

Афарбаваны ў адзін колер; аднаго колеру; аднатонны. [Неба] нейкае непрыхільнае, мабыць, таму, што чысцюткае, аднаколернае — густа-блакітнае. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манато́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Аднатонны, аднастайна. З залы чуваць быў гул галасоў, які зліваўся ў нейкі манатонны гуд. Бядуля.

2. перан. Не разнастайны; нудны. Манатонная работа. Манатоннае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амафо́ны

(гр. homophonos = аднагучны, аднатонны)

лінгв. словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае напісанне (напр. грыб — грып, казка — каска).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гусці́, гуду́, гудзе́ш, гудзе́; гудзём, гудзяце́, гуду́ць; гуў, гула́, -ло́; гудзі́; незак.

1. Утвараць працяжны аднатонны гук.

Вецер гудзе ў коміне.

Гудзе матор.

У вушах гуло (безас.).

2. Бесперапынна ныць ад болю, стомленасці.

Рукі аж гудуць.

|| зак. прагусці́, -гуду́, -гудзе́ш, -гудзе́; -гудзём, -гудзяце́, -гуду́ць; прагу́ў, -гула́, -гуло́ (да 1 знач.).

|| наз. гудзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

monotonous

[məˈnɑ:tənəs]

adj.

1) манато́нны, аднато́нны

to speak in a monotonous voice — гавары́ць манато́нным го́ласам

2) аднаста́йны, бязь зьме́наў

3) манато́нны, ну́дны

monotonous work — ну́дная пра́ца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КО́НЕВЫЯ (Equidae),

коні, сямейства няпарнакапытных млекакормячых. Вядомы з эацэну Паўн. Амерыкі. Эвалюцыя К. вывучана У.А.Кавалеўскім. З падсям., 20 родаў. Сучасны 1 род (Equus), 8 відаў дзікіх К.: асёл, зебры (бурчэлава, горная, Грэві), квага, конь Пржавальскага, кулан (анагр), тарпан. Квага і тарпан знішчаны ў канцы 19 — пач. 20 ст. К. пашыраны ў Азіі і Афрыцы (у Еўропе знішчаны да канца 19 ст.). Жывуць у стэпах, саваннах, пустынях і паўпустынях, на пласкагор’ях. Трымаюцца невял. табунамі. 5 відаў і 2 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі на тэр. Гродзенскага, Калінкавіцкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Лельчыцкага, Чачэрскага р-наў, гарадоў Мінск, Смаргонь, Чэрыкаў знойдзены рэшткі 3 выкапнёвых відаў К.: каня выкапнёвага (E. caballus), каня Стэнана (E. stenonis) і каня хазарскага (E. chosaricus). Знешне нагадвалі сучасных К., але драбнейшыя памерамі. Па іх рэштках вызначаюць узрост геал. адкладаў.

Даўж. цела дзікіх К. 200—280 см, хваста 40—60 см, выш. ў карку 110—146 см, маса 120—350 кг. Колер аднатонны, жоўта-шэры або светла-шэры з чорнымі палосамі (зебры). Склад цела лёгкі і стройны. Ногі высокія і тонкія, заканчваюцца найб. развітым 3-м пальцам (капыт), 2-і і 4-ы рудыментарныя («грыфельныя» костачкі). Валасяное покрыва кароткае, шчыльнае. На шыі кароткая прамастаячая грыва з падоўжаных валасоў. Здольныя да працяглага і хуткага бегу (50—60 км/гадз, кулан — да 75 км/гадз). Кормяцца расліннасцю. Нараджаюць 1, зрэдку 2 жарабят. Гл. таксама Гіпарыён, Конегадоўля, Коні свойскія.

П.​Ф.​Каліноўскі.

т. 8, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

flat

I [flæt]

1.

adj. flatter, flattest

1) пло́скі, ро́ўны, гла́дкі; пляска́ты; прыплю́снуты

flat land — раўні́на f.

flat nose — пляска́ты, прыплю́снуты нос

flat tire — зьдзьму́тая шы́на

flat hand — дало́нь

2) плы́ткі (тале́рка)

3) катэгары́чны, неаспрэ́чны

a flat refusal — катэгары́чная адмо́ва

4) ста́лы, нязьме́нны, заўсёды адно́лькавы

flat rate — ста́лая (заўсёды адно́лькавая) ра́та (апла́ты, пада́тку)

5) ну́дны, неціка́вы; манато́нны, мля́вы; без жыцьця́, неэнэргі́чны; бяз сма́ку (пра е́жу)

6) ма́тавы, бяз бля́ску; без адце́ньняў, аднакаляро́вы

flat color — аднато́нны ко́лер

7) Mus. бэмо́льны, міно́рны

2.

n.

1) ро́ўнядзь, раўні́на f.; нізі́на f., во́дмель f.; бало́та n.

2) вялі́кая пласкадо́нная ло́дка

3) за́днік -а m. (сцэ́ны)

4) Mus. бэмо́ль -я m.

5) ду́рань -ня m., дурні́ца -ы m. & f.

3.

adv.

1) Mus. на паўто́на ніжэ́й

2) ро́ўна; пляска́та; пака́та, неглыбо́ка

3) пла́зам (упа́сьці)

He laid me flat on the ground — Ён паваліў мяне́ пла́зам на зямлю́

4) informal дашчэ́нту; зусі́м

flat broke — без граша́

5) Finance без працэ́нту

6) катэгары́чна (пярэ́чыць)

4.

v.t.

1) сплю́шчваць (рабі́ць пляска́тым), плю́шчыць

2) Mus. паніжа́ць но́ту на паўто́на

5.

v.i.

1) сплю́шчвацца

2) апада́ць

3) не ўдава́цца; зава́львацца, права́львацца

II [flæt]

Brit.

паме́шканьне n., гаспо́да f.; кватэ́ра (на адны́м паве́рсе)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)