адрадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.

1. Аднавіцца, стаць зноў дзейным, жывым; аджыць.

Адрадзілася народная гаспадарка.

2. перан. Абудзіцца да новага жыцця, паявіцца зноў.

|| незак. адраджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да аднавіцца.

2. Зал. да аднаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднаўляць — аднавіць і стан паводле знач. дзеясл. аднаўляцца — аднавіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скле́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., скле́іцца; зак.

1. Змацавацца пры дапамозе клею, зліпнуцца ад чаго-н. клейкага.

Паперы склеіліся.

2. перан. Наладзіцца, аднавіцца (разм.).

Справа склеілася.

Сямейнае жыццё склеілася.

|| незак. скле́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэнатуралізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Аднавіцца (аднаўляцца) у правах грамадзянства.

2. толькі незак. Зал. да рэнатуралізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрадзі́цца, ‑родзіцца; зак.

Стаць зноў жывым; аджыць. // Абудзіцца да новага жыцця; аднавіцца, паявіцца зноў. І адродзіцца, уваскрэсне Ціхая слава твая, Хірасіма. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЎТАТАМІ́Я (ад аўта... + грэч. tomē адсячэнне),

самакалечанне, здольнасць некаторых жывёл самаадвольна аддзяляць часткі свайго цела пры рэзкім раздражненні. Звязана з уласцівасцю ўзнаўляць страчаныя часткі цела: у яшчаркі вырастае новы хвост замест адламанага, у рака — клюшні, у актынідыі — шчупальцы. Аўтатамія — ахоўнае прыстасаванне, якое выпрацавана ў працэсе эвалюцыі як спосаб пасіўнай абароны. Часам звязана з размнажэннем: адламаныя прамяні марскіх зорак могуць аднавіцца ў цэлую жывёліну. Уласціва многім прадстаўнікам фауны Беларусі: гідрам (адкідваюць шчупальцы), кольчатым чарвям (канец цела), павукам, матылям, конікам і ракам (канечнасці), яшчаркам порсткай і жывароднай, вераценніцы ломкай, некаторым птушкам (глушцы, цецерукі), здольным пры небяспецы скідаць покрыўнае пер’е і інш.

т. 2, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

успо́мніцца, ‑ніцца; зак.

Аднавіцца ў памяці, прыпомніцца. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспамінку адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас. Анежцы ўспомнілася маці, і слёзы набеглі на яе вочы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уваскрэ́снуць, -ну, -неш, -не; уваскрэ́с, -сла; -ні́; зак.

1. У рэлігійна-містычных уяўленнях: стаць зноў жывым.

2. перан. Набыць новыя сілы, стаць зноў бадзёрым, ажыць.

У. духам.

3. перан. Праявіцца з ранейшай сілай; адрадзіцца, аднавіцца.

Ва ўспамінах уваскрэсла мінулае.

|| незак. уваскраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уваскрэ́сенне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

Разм.

1. Аднавіцца, наладзіцца (пра што‑н. разбуранае, заняпалае). Леташні, другі па ліку, пасляваенны год быў ураджайны, некаторыя калгасы трохі падправіліся, сёе-тое далі на працадзень. Навуменка.

2. Аднавіць крыху сваё здароўе, сілы; падлячыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)