кривогла́зый разг. слепаво́кі; сляпы́ на адно́ во́ка, аднаво́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

inäugig

a

1) аднаво́кі

2) монакуля́рны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

one-eyed

[,wʌnˈaɪd]

adj.

1) аднаво́кі

2) сьляпы́ на адно́ во́ка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мано́кль

(фр. monocle, ад п.-лац. monoculus = аднавокі)

круглае аптычнае шкло для аднаго вока, якое ўжываецца замест акуляраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бязво́дны

1. (пазбаўлены вады, вільгаці) wsserarm, wsserlos;

2. хім. wsserfreiбязво́кі hne ugen; inäugig (аднавокі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АНТЫГАНІ́ДЫ,

дынастыя цароў Македоніі ў 306—168 да н.э. Заснавальнік Антыгон І Аднавокі

[306—301] — палкаводзец Аляксандра Македонскага; абвясціў царом сябе і свайго сына Дэметрыя І Паліяркета [306—286]. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Антыгон II Гонат [283—239],

Дэметрый II [239—229], Антыгон III Досан [229—221], Філіп V [221—179]. Апошні з Антыганідаў Персей скінуты рымлянамі і ўзяты ў палон у 168 да н.э.

т. 1, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

криво́й

1. крывы́;

2. (одноглазый) слепаво́кі; сляпы́ на адно́ во́ка, аднаво́кі;

криво́е зе́ркало крыво́е люстэ́рка;

крива́я улы́бка крыва́я ўсме́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́мбала ’марская рыба з сямейства Pleuronectidae’ (ТСБМ), чачэр., камбала́ ’блізарукі чалавек’ (Мат. Гом.). З рус. ка́мбала, якое запазычана з фін. kampala, kampela, kampelo ’тс’ у канцы XVII ст. (Фасмер, 2, 173). Параўн. таксама рус. курск., смал. ка́мбаладнавокі, касавокі чалавек’, пск., кубан. ка́мбала́ ’тс’, смал. ’блізарукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біндаво́кіаднавокі, сляпы на адно вока’ (Бяльк.), ’бяльматы’ (Нас.). Укр. биндоо́кий (//блиндоокий). Цёмнае слова. Ва ўсякім выпадку першая частка слова (бінд‑) па сваёй фанетыцы яўнае запазычанне. Паняцце ’аднавокі, вірлавокі, касавокі і пад.’ можа выражацца складанымі словамі з словам ’жэрдка, падважнік і г. д.’ Параўн. чэш. bidlooký, pidlooký (bidlo ’жэрдка’), укр. вирлоо́кий ’вірлавокі, лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’лупаты’, ви́рла (мн.) ’лупатыя вочы’ (ви́рло ’доўгі падважнік, якім павяртаюць ветраны млын’; іначай пра ўкр. вирлатий, вирлоокий, бел. верлавокі Куркіна, Этимология 1970, 101–102). Семантычная матывацыя: ’падважнікі, якія «глядзяць» у розныя бакі’ → ’косыя вочы’. Можна меркаваць, што і ў слове біндаво́кі першая частка азначае ’жэрдка і г. д.’ Параўн. укр. бендю́га, биндю́га ’падважнік’, рус. биндю́г, биндю́га, бендю́г, бендю́га ’тс’ (< ням.; Фасмер, 1, 166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАРА́ЦЫІ

(Horatii),

старажытны рымскі патрыцыянскі род. Яго легендарнымі прадстаўнікамі лічыліся тры юнакі-блізняты Гарацыі, якія перамаглі ў адзінаборстве трох блізнят Курыяцыяў з Альба-Лонгі ў час вайны Рыма з Альба-Лонгай (7 ст. да н.э.); Марк Гарацый Пульвіл, адзін з першых консулаў Рэспублікі, які заключыў дагавор Рыма з Карфагенам у 510—509 да н.э. і асвяціў Капіталійскі храм; Публій Гарацый Коклес (аднавокі). Праславіўся тым, што адзін абараняў мост цераз р. Тыбр ад этрускаў, якія ў 508 да н.э. наступалі на Рым.

т. 5, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)