confide

[kənˈfaɪd]

v.

1) давяра́ць, адкрыва́цца, дзялі́цца (сакрэ́там, кло́патамі)

2) даруча́ць, аддава́ць пад апе́ку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

eröffnen

1. vt адкрыва́ць; пачына́ць, адчыня́ць

2. ~, sich адкрыва́цца (пра перспектыву)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

reopen [ˌri:ˈəʊpən] v.

1. адкрыва́ць зноў; адкрыва́цца зноў;

reopen a shop зноў адкры́ць магазі́н

2. аднаўля́ць;

reopen a discussion зноў адкры́ць дыску́сію

reopen old wounds верадзі́ць стару́ю ра́ну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАНАСТЫ́РСКІЯ СЯЛЯ́НЕ,

сяляне, якія жылі і працавалі на зямлі, што належала манастыру, былі ўласнасцю пэўнага манаскага ордэна або манастыра. Былі часткай царк. сялян. Уласнасцю манастыроў яны станавіліся ў выніку падараванняў манастырам вял. князямі, магнатамі і шляхтай зямельных надзелаў разам з сялянамі. На Беларусі М.с. з’явіліся, верагодна, у 12 ст. разам з заснаваннем першых правасл. манастыроў. Колькасць М.с. пачала рэзка павялічвацца з 15 ст., калі на тэр. ВКЛ стала адкрывацца шмат каталіцкіх манастыроў, пачаўся рост манастырскіх уладанняў. Адзінай сістэмы падаткаабкладання ў манастырах не існавала. У пэўных выпадках манастыр дапамагаў сялянам умацаваць сваю гаспадарку, але часам адбывалася рэзкае павелічэнне павіннаснага ўціску, каб выправіць цяжкае эканам. становішча манастыра або атрымаць прыбытак. У манастырах, дзе было ўведзена правіла складаць інвентары і ўставы, сяляне звычайна выконвалі толькі вызначаныя ў іх павіннасці.

В.​Ф.​Голубеў.

т. 10, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шалапу́т, ‑а, М ‑пуце, м.

Разм. Легкадумны, пусты чалавек; баламут; свавольнік. [Міхаленя:] — Малады чалавек, калі ты ў асабістым жыцці такі ж шалапут, як быў у гэтым палёце, то дрэнь справы. Алешка. Ці адкрывацца Васілю Раманавічу?.. Асудзіць ці не? А можа палічыць за шалапута і не даверыць сур’ёзных заданняў. Новікаў. І будзе прасвятлелы тварам, Не зведаўшы жыцця пакут, Чакаць свой мяч на тратуары З каленкам збітым шалапут. Вярба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызнавацца, адкрывацца, раскрывацца; спавядацца, распранацца (перан.) □ выварочваць душу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ЗЕ́МСКІЯ ШКО́ЛЫ,

пачатковыя сельскія школы ў Рас. імперыі; засноўваліся пасля земскай рэформы 1864 і ўтрымліваліся на сродкі земстваў. Працавалі па планах і праграмах Мін-ва нар. асветы. Былі аднакласныя, пераважна з 3-гадовым навучаннем (1 настаўнік), і двухкласныя з 4-гадовым навучаннем (2 настаўнікі). У канцы 19 ст. тэрмін навучання ў многіх аднакласных З.ш. быў павялічаны да 4 гадоў, у двухкласных — да 5—6 гадоў. Выкладаліся: Закон Божы, чытанне, пісьмо, арыфметыка, спевы; у некат. даваліся звесткі па прыродазнаўстве, геаграфіі, гісторыі. У параўнанні з міністэрскімі і царкоўнапрыходскімі школамі ў З.ш. была лепш арганізавана навучальна-выхаваўчая работа, пры асобных былі б-кі, «начлежныя прытулкі» для дзяцей з аддаленых вёсак, гарачае харчаванне. Адыгралі значную ролю ў пашырэнні пісьменнасці сярод сялян. Ва ўсх. ч. Беларусі З.ш. пачалі адкрывацца з 1907. У 1911 у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях іх было 373. У 1918 рэарганізаваны ў прац. школы.

Літ.:

Звягинцев Е.А. Полвека земской деятельности по народному образованию. 2 изд. М., 1917;

Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 370—374;

Мяцельскі М.С. Земствы і школа на Беларусі (1903—1917) // Пач. школа. 1992. № 4.

В.​С.​Болбас.

т. 7, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

uftun*

1. vt

1) адчыня́ць, адкрыва́ць; раскрыва́ць (кулак)

2) надзява́ць (капялюш)

3) разм. дастава́ць

2. ~, sich

1) адчыня́цца, адкрыва́цца

2) хвалі́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

раскрыва́ться

1. адчыня́цца; расчыня́цца;

2. раскрыва́цца;

3. разяўля́цца;

4. расплю́шчвацца;

5. адкрыва́цца;

6. выкрыва́цца; раскрыва́цца; см. раскры́ться;

7. страд. адчыня́цца; расчыня́цца; раскрыва́цца; расплю́шчвацца; разго́ртвацца; выкрыва́цца; см. раскрыва́ть 1, 2, 4—6.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскрыва́цца

1. (адкрывацца, адчыняцца) sich uftun*, sich öffnen; ufgehen* vi (s); sich entflten (пра парашут);

2. (выяўляцца) sich herusstellen, heruskommen* vi (s); an den Tag [ans Licht] kmmen*;

3. (выкрывацца) sich ufdecken;

4. (не хавацца) sein whres Gescht zigen, (j-m) sine Sele öffnen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)