odziewać się

незак. адзявацца, апранацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

robe2 [rəʊb] v. fml адзява́ць; адзява́цца; апрана́ць; апрана́цца;

robed in black апрану́ты ў чо́рнае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гамза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Гугнявіць. — Валодзя не лічыў, а гамзаў... Мне не хацелася яго слухаць, — насілу вымавіў Федзя і пачаў адзявацца. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dress2 [dres] v.

1. адзява́ць; адзява́цца; апрана́ць; апрана́цца

2. прыпраўля́ць (ежу)

3. перавя́зваць (рану)

dress up [ˌdresˈʌp] phr. v. прыбіра́цца, апрана́цца па-свято́чнаму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

облека́ться

1. (одеваться) уст. адзява́цца;

2. (воплощаться, выражаться) увасабля́цца, выка́звацца; (принимать вид) убіра́цца, пакрыва́цца;

облека́ться в фо́рму убіра́цца ў фо́рму; см. обле́чься;

3. страд. адзява́цца; пакрыва́цца; ахіна́цца; увасабля́цца; выка́звацца; надава́цца, надзява́цца; см. облека́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

франці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.

Разм. Быць франтам, модна адзявацца. Калі вырасце Люся, яна будзе франціць у тонкім вышытым плацці. Чорны. // Выстаўляць напаказ сваё адзенне, прычоску і пад.; красавацца. [Маці:] — Не беражэш ты сябе, сынок. Хоць бы на шыю павязаў што. Ці ж зімой франціць... Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стро́і1 ‘уборы, убранне’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Сцяц. Сл.), стро́іцца ‘прыбірацца, святочна адзявацца’ (Ласт.), ‘апранацца’ (Сл. Брэс.), ‘упрыгожвацца, аздабляцца’ (Варл.), ст.-бел. строи: строи ихъ — все звѣринные скуры (XVIII ст., Моўн. адзінкі і кантэкст, Мн., 1992, 214). З польск. strój, stroić ‘тс’.

Стро́і2: бабро́выя стро́і ‘бабровы струмень’ (Сержп. Прымхі). Гл. струмень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

herusmachen

1. vt выво́дзіць (плямы)

2. ~, sich

1) папраўля́цца; прыгажэ́ць

2) прыбіра́цца, адзява́цца, выстро́йвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ряди́тьсяI несов.

1. уст. (наряжаться) прыбіра́цца, убіра́цца; (одеваться) адзява́цца; (в верхнюю одежду) апрана́цца;

2. (переодеваться) прост. пераадзява́цца; (в верхнюю одежду) пераапрана́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

clothe

[kloʊð]

1.

v.t. clothed or clad

1) апрана́ць, адзява́ць

2) выка́зваць, выяўля́ць

Her ideas are clothed in simple words — Яна́ вы́казала свае́ ду́мкі про́стымі сло́вамі

2.

v.i.

апрана́цца, адзява́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)