туале́т

(фр. toilette, ад toile = палатно)

1) убранне, адзенне (напр. модны т.);

2) прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, адзяванне, прычэсванне);

3) столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца і інш.;

4) прыбіральня.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

облаче́ние ср.

1. (действие) адзява́нне, -ння ср.;

2. (одежда служителя культа) адзе́нне, -ння ср., ры́зы, -заў, ед. ры́за, -зы ж.;

3. перен., ирон. убра́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

туале́т, ‑а і ‑у, М ‑леце, м.

1. ‑у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. □ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны. Нядзведскі.

2. ‑у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. □ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія». Мікуліч. // Разм. Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей. Васілевіч.

3. ‑а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.

4. ‑а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.

[Фр. toilette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

облече́ние

1. (одевание) адзява́нне, -ння ср.;

2. перен. (покрывание) пакрыва́нне, -ння ср.; (окутывание) ахіна́нне, -ння ср.;

3. перен. увасабле́нне, -ння ср.; выка́званне, -ння ср.; надава́нне, -ння ср.;

4. перен. (наделение) надзяле́нне, -ння ср.; см. облека́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)