Аддаць грошы за што‑н., у замен чаго‑н.; пакрыць якія‑н. выдаткі. Аплаціць працу.// Пагасіць што‑н., заплаціўшы адпаведную суму грошай. Аплаціць рахунак.// Даць плён, аддзячыць. [Кукуруза] добра аплаціла хлебаробам за іх працу.«Звязда».//перан. Страціць што‑н. (жыццё, шчасце і пад.) у імя чаго‑н. [Зарэччы:] Зарына! Ты лёс мой адзіны!.. Гатоў за цябе я памерці, Каханне жыццём аплачу!Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увекаве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1.каго-што. Зрабіць навекі памятным, захаваць у памяці нашчадкаў. Увекавечыць памяць герояў. Увекавечыць падзеі ў творах мастацтва. □ Як мне выказаць шчыра Падзяку табе, Як аддзячыць за тое, Што ў момант суровы Для Купалы Прытулак знайшоў ты ў сябе І што ты ўвекавечыў Купалава слова?Аўрамчык.
2.што. Захаваць назаўсёды, навечна; садзейнічаць даўгавечнасці чаго‑н. [Нарыновіч:] — За мяжою, там які-небудзь Ракфелер ці Форд добра ведае, кім павінен быць яго пераемнік .. Выхоўвае ўласную падмену, каб увекавечыць сваю дынастыю.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплаці́ць, адпла́чваць
1. (аддзячыць) vergélten*vt;
2. (адпомсціць) sich revanchieren [-vã´ʃi:-]; héimzahlen vt, Ráche néhmen*;
адплаці́цькаму-н за паслугу mit j-mábrechnen, éinen Gégendienst léisten, sich revanchíeren;
◊
адплаці́ць той жа мане́тай mit gléicher Münze héimzahlen;
адплаці́ць тым жа Gléiches mit Gléichem vergélten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адплаці́ць, ‑плачу, ‑плапіш, ‑плаціць; зак.
1.Аддзячыць, узнагародзіць за што‑н. (клопат, працу і пад.). Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла.Купала.[Зямля] адплаціць увосень хлебаробу за яго шчырую працу багатым ураджаем.«Звязда».// Адказаць якімі‑н. дзеяннямі, учынкамі, словамі на чые‑н. дзеянні, учынкі, словы. Нявольнікі працы адплацяць паўстаннем За раннюю старасць, за слёзы маленства.Глебка.Убачыўшы на твары Паліны непрыязнасць, цяпер ужо не схаваную, .. [Шмякаў] зразумеў сапраўдны сэнс Палініных слоў і адплаціў ёй іранічным позіркам.Савіцкі.
2.перан. Адпомсціць за крыўду, злачынства. Ды знайшоўся.. адзін чалавек, што адплаціў пану за ўсе людскія слёзы і крыўды.Якімовіч.[Салдаты:] — Дамоў направіліся мы, Каб адплаціць за ўсе нягоды І ганьбу з нашага народу Крывёй праклятых гадаў змыць.Танк.
•••
Адплаціць (плаціць) той жа манетай — адказаць тым жа, такім жа ўчынкам, такімі ж адносінамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zrewanżować się
зак.
1. адплаціць тым жа; аддзячыць;
zrewanżować się za przysługę — аказаць паслугу за паслугу;
zrewanżować się wizytą — нанесці візіт у адказ;
2. узяць рэванш;
zrewanżować się za porażkę — узяць рэванш за паражэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)