жанглі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., чым і без дап.
1. Спрытна падкідваць і лавіць некалькі прадметаў адначасова.
Ж. талеркамі.
2.перан. Спрытна, але адвольна абыходзіцца (з фактамі, словамі і пад.).
Ж. лічбамі.
|| наз.жанглёрства, -а, н.іжанглі́раванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АДНО́СНАЯ ВЫШЫНЯ́,
адлегласць па вертыкалі ад пункта на паверхні зямлі да якога-н. адвольна прынятага за нуль узроўню. Паказвае, наколькі адзін пункт зямной паверхні перавышае другі (напр., выш. горнай вяршыні над яе падэшвай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ра́цыя ’падстава, сэнс, аснова, слушнасць’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’прычына, прэтэнзія’ (Нас., Шат.), ра́ца ў выразе без дай рацы ’без прычыны, адвольна’ (Шат.), ст.-бел.рация ’аргумент, довад’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск.racja ’тс’, што з лац.ratiō ’разлічаная пазіцыя; доказ, довад, меркаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жанглі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., чым і без дап.
Спрытна падкідваць і лавіць адначасова некалькі прадметаў. Паяўляецца Навум, бярэ ў рукі некалькі шарыкаў і пачынае імі жангліраваць.Мікуліч.//перан. Спрытна, але адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і пад. Жангліраваць фактамі. Жангліраваць цытатамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛЬНЫ ВЕРШ,
від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім адвольна спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп. Найчасцей не мае страфічнай будовы, інтанацыйна блізкі да звычайнай гутаркі і выкарыстоўваецца ў байках, эпіграмах, эпітафіях, вершаваных надпісах. Вольным вершам напісаны камедыя А.Грыбаедава «Гора ад розуму», драма М.Лермантава «Маскарад». У бел. паэзіі гэты верш выкарыстоўваецца ў буйных ліраэпічных творах («Сцяг брыгады» А.Куляшова, «Люцыян Таполя» М.Танка), асобных вершах, але найчасцей у байках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТРУМЕНТАЛІ́ЗМ,
кірунак у філасофіі і метадалогіі навукі, які разглядае навук. паняцці, гіпотэзы, тэорыі як інструменты, неабходныя для паспяховай тэарэт. і практ. арыентацыі чалавека ў яго ўзаемадзеянні з прыродай і грамадствам. Звязаны з прагматызмам, аперацыяналізмам і канвенцыяналізмам. Пазнанне лічыць інструментам, які людзі адвольна выкарыстоўваюць у сваіх мэтах незалежна ад ісціннасці пазнання. Разгорнутую канцэпцыю І. сфармуляваў Дж.Дзьюі. Ідэі І. зрабілі ўплыў на пазіцыі вучоных Г.Кірхгофа, Г.Герца, П.У.Брыджмена, А.Эдынгтана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сама...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напрыклад: самаадукацыя, самааналіз, самакантроль; 2) здзяйсненне, працяканне дзеяння; а) само сабой, адвольна, без пабочнай дапамогі, напрыклад: самазагаранне, самаразбурэнне, самазараджэнне; б) аўтаматычна або механічна, напрыклад: самадзелка, самазарадны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
freehand
[ˈfri:hænd]
adj., adv.
1) ад рукі́, руко́й (піса́ць, чарці́ць)
freehand drawing — малю́нак ад рукі́
2) адво́льна, на во́льную руку́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАЛАНСІРО́ЎКА,
ураўнаважванне вярчальных частак у машынах і механізмах. Праводзіцца гал.ч. для ліквідацыі (зняцця) іх неўраўнаважанасці (дысбалансу), дынамічных нагрузак, што дзейнічаюць на апоры хуткавярчальных дэталяў машын (ротараў, каленчатых валоў і інш.) і прыводзяць да заўчаснага іх зношвання. Балансіроўка заключаецца ў вызначэнні масы і месца прыкладання процівагаў.
Адрозніваюць дынамічную балансіроўку, што выконваецца на балансіровачным станку пры наданні вярчэння дэталі, якая балансуецца, і статычную, калі дэталь ураўнаважваюць адной процівагай у адвольна выбранай плоскасці, зыходзячы з таго, каб цэнтр цяжару дэталі ляжаў на восі вярчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ШКЛО,
шкляны посуд Гродзенскай мануфактуры шкляных пацерак, якая была створана А.Тызенгаўзам у 1760-я г. Вырабляліся шклянкі, бакалы, келіхі з лейка- і звонападобнымі чашамі, у форме ўсечанага конуса, пляшкі і штофы ў традыц. для Беларусі формах чатырохгранных квартаў. На посудзе гравіраваліся буйнамаштабныя раслінныя кампазіцыі (апяразвалі посуд фрызам або адвольна размяшчаліся на яго сценках), а таксама арх. пейзажы, выявы людзей, птушак, надпісы. У раслінныя кампазіцыі ўключаліся дэкар. лінзы ў тэхніцы гранення.
Да арт.Гродзенскае шкло. Шклянка. Гродзенская мануфактура шкляных пацерак. 18 ст.