прапарцыяна́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прапарцыянальнага (у 1 знач.); суразмернасць.

2. Спец. Залежнасць паміж велічынямі, якія прапарцыянальна змяняюцца. Прамая прапарцыянальнасць. Адваротная прапарцыянальнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапарцыяна́льнасць, -і, ж.

1. гл. прапарцыянальны.

2. У матэматыцы: залежнасць паміж велічынямі, пры якой павелічэнне адной з іх цягне за сабой змяненне другой у столькі ж разоў.

Прамая п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая павялічваецца). Адваротная п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая памяншаецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

theorem [ˈθɪərəm] n. тэарэ́ма;

by theorem паво́дле тэарэ́мы;

a reciprocal theorem адваро́тная тэарэ́ма;

prove the theorem даказа́ць тэарэ́му

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адваро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вядзе назад; які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок. У адваротным кірунку. Адваротнае вярчэнне. □ Відаць, чуючы, што на ўзлессі ірвуцца снарады, людзі кінуліся ў адваротны бок, да дробнага хмызняку. Мележ. // Які прыводзяць да зыходнага выніку. Адваротны хімічны працэс. Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.

2. Супрацьлеглы. Адваротны сэнс. Адыманне ёсць дзеянне адваротнае складанню. Лагарыфм з адваротным значэннем. Адваротная тэарэма. Адваротны дослед.

3. Супрацьлеглы знешняму, вонкаваму, левы бок прадмета. [Ніна] узяла са століка маленькае люстэрка, на адваротным баку якога быў малюнак — дзеці купаюцца ў рэчцы. Мележ.

4. у знач. наз. адваро́тнае, ‑ага, н. Палажэнне, якое з’яўляецца процілеглым дадзенаму або патрэбнаму. Доказ ад адваротнага.

•••

Адваротная сіла закона гл. сіла.

Адваротная прапарцыянальнасць гл. прапарцыянальнасць.

Адваротны бок медаля гл. бок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАТЭНЦЫ́РАВАННЕ (ад ням. potenziren падвышаць у ступень),

аперацыя, адваротная лагарыфмаванню; знаходжанне значэння велічыні па яе лагарыфме.

т. 12, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБ’ЁМ УДЗЕ́ЛЬНЫ рэчыва,

фізічная велічыня (v), якая вызначаецца адносінамі аб’ёму V цела да яго масы m; адваротная шчыльнасці. Для аднароднага рэчыва v = V/m. Адзінка аб’ёму ўдзельнага ў СІ 1 м³/кг.

т. 1, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лычок ’ручка на кассі’ (капыл., Шатал.). Да лучок, лук1 (гл.). Відавочна, гэта «гіперправільная» форма (адваротная да рэгулярнай з’явы пераходу ы > у).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́цьма ’пляма’ (Касп.; ушац., Жыв. сл.). З пля́йма (гл.). Мена ‑й‑ > ‑ц’‑ як (адваротная з’ява) ‑дз’‑ > ‑й‑: малодзьцы > малойцы, радьци > райцы (Карскі 1, 35 I).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПЕРЫ́ЯД ВАГА́ННЯЎ,

найменшы прамежак часу, праз які вагальная сістэма вяртаецца да зыходнага стану. Велічыня, адваротная частаце ваганняў. Паняцце «П.в.» выкарыстоўваюць як для перыядычных працэсаў (напр., гарманічныя ваганні), так і для працэсаў, дзе перыядычнасць парушаецца (гл. Затуханне ваганняў). Адзінка П.в. у СІсекунда.

т. 12, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕХАНАКАЛАРЫ́ЧНЫ ЭФЕ́КТ,

ахаладжэнне звышцякучага гелію пры працяканні яго праз каналы з вял. гідрадынамічным супраціўленнем, напр., праз капіляры. Вадкі гелій у зыходнай пасудзіне пры гэтым награваецца. М.э. адкрыты ў 1938 англ. фізікамі Дж.​Даўнтам і К.​Мендэльсонам; тлумачыцца на аснове тэорыі звышцякучасці. Адваротная з’ява (цячэнне гелію, выкліканае падвядзеннем цеплаты) наз. тэрмамеханічным эфектам.

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)