абва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Адпускаючы каму‑н. тавар, знарок ці памылкова адважыць менш, чым трэба. Абважыць пакупніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́веситьII сов.

1. (определить вес) зва́жыць, адва́жыць, нава́жыць;

2. (уравновесить) ураўнава́жыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отве́сить сов.

1. (взвесить) адва́жыць;

2. (отвесом) спец. адве́сіць;

отве́сить покло́н уст. паклані́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́жыць 1, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Вызначыць вагу каго‑, чаго‑н. з дапамогай вагаў; узважыць. Зважыць муку. // Адважыць пэўную колькасць чаго‑н. Зважыць паўкілаграма цукру.

зва́жыць 2, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Разм. Зрабіць уступку каму‑н.; уважыць. Умей зважыць старэйшаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рацыён, ‑у, м.

Норма харчовага забеспячэння для людзей і корму для жывёл. Сутачны рацыён. Уключыць у рацыён. □ [Зося:] — Кармавы рацыён мы разам з заатэхнікам складаеш у залежнасці ад узросту, вагі і прадукцыйнасці каровы. Стаховіч. [Лукаш:] — Цяпер саўгас, усё ўзята пад строгі ўлік. Фуражыр адважыць табе па рацыёну, і ні фунта лішняга. Ермаловіч.

[Ад лац. ratio, rationis — мера, разлік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)