навучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., чаму і зінф.
Набыць навыкі, уменне рабіць што‑н., засвоіць, пераняць што‑н. Навучыцца кравецкай справе. Навучыцца вадзіць машыну. Навучыцца плаваць. □ За гэты час Тастоў навучыўся ўзгадняць адвагу з абавязкам.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фельдфе́бель, ‑я, м.
У царскай і некаторых замежных арміях — званне старшага унтэр-афіцэра ў пяхоце. [Залыгін:] Фельдфебеля за адвагу далі, смелы! Тры Ягорыі начапілі...Мележ.// Асоба, якая мае гэта званне. Блакітныя льдзінкі воч з захапленнем абводзілі маўклівых памочнікаў, малодшых афіцэраў, фельдфебеля, салдат, паліцэйскіх.Лынькоў.
[Ад ням. Feldwebel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ІНСКАЯ АПО́ВЕСЦЬ,
жанр стараж.-рус. літаратуры 11—17 ст. — свецкія гіст. творы (арыгінальныя і перакладныя) з апісаннямі ваен. паходаў і бітваў; адзін з відаў аповесці старажытнарускай. Услаўляла адвагу і гераізм, самаахвярную адданасць радзіме. Выдатны ўзор воінскай аповесці 12 ст. — «Слова пра паход Ігараў». У 13—14 ст. складаліся аповесці пра гераічную барацьбу ўсх. славян з мангола-татарамі («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча» і інш.). На Беларусі перакладаліся і творча апрацоўваліся воінскія аповесці візантыйскія («Александрыя»), заходнееўрапейскія («Гісторыя пра Атылу») і рускія («Мамаева пабоішча»), Паступова выпрацаваліся і сталі традыцыйнымі пэўныя сюжэтныя схемы і стылістычныя формулы. Паэтыка воінскіх аповесцей спалучае кніжную літ. традыцыю з рысамі нар. гераічнага эпасу. Паўплывала на рус. і бел. летапісанне, на развіццё гіст. белетрыстыкі ўсх. славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мала́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да маланкі (у 1 знач.). Маланкавыя ўспышкі. Маланкавы ўдар.
2. Вельмі хуткі, вокамгненны. Думкі з маланкавай хуткасцю праляталі ў галаве, змяняючы адна другую.Шамякін.Падпольшчыкі і партызаны любілі .. [Каравая і Карніцкага] за шалёную адвагу, за рызыкоўныя маланкавыя налёты на варожыя гарнізоны.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́лость сме́ласць, -ці ж.;
◊
сме́лость города́ берётпосл. у каго́ адва́га, у таго́ й перава́га; адва́гаю і пе́кла пяро́йдзеш; бой адва́гу лю́біць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пуцяві́на, ‑ы, ж.
Паэт. Шлях, дарога. Эх, сябры, не блага Успомніць час ад часу Пра баі, адвагу, Пра паходы нашы І агледзець святам Свой шынель і боты, У якіх багата Пуцявін прайшоў ты.Танк.Я зноў хачу зірнуць назад Пад тыя стрэхі родных хат, Дзе зачалася пуцявіна, Дзяцінства светлая часіна...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́ЎСКІ (сапр.Іваноў) Васіл
(18.7.1837, г. Карлава, Балгарыя — 18.2.1873),
дзеяч балгарскага нац.-вызв. і рэв.-дэмакр. руху. Вучыўся ў Плоўдзіўскім епархіяльным вучылішчы (1863—64). У 1862 быў байцом 1-й Балг. легіі (легіёна), сфарміраванай у Сербіі для барацьбы супраць туркаў; за адвагу ў баях празваны Леўскім (ад слова «леў»). З 1864 настаўнічаў у Балгарыі. У 1867 уступіў у балг.партыз. атрад, створаны ў Румыніі, удзельнічаў у яго баявых дзеяннях супраць туркаў на тэр. Балгарыі. У 1868—69 стварыў і ўзначаліў у Балгарыі шырокую сетку падп.нац.-вызв. арг-цый. У 1869—72 быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў заснаванага ў Бухарэсце Балг.рэв. цэнтральнага к-та, які аб’яднаў балг.нац.вызв. арг-цыі ў эміграцыі і на радзіме; распрацаваў яго статут, у якім мэтай нац.-вызв. барацьбы абвяшчалася стварэнне ў Балгарыі незалежнай дэмакр. рэспублікі. Пасля вяртання ў Балгарыю схоплены (снеж. 1872) тур. ўладамі і павешаны ў Сафіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Асмеліцца зрабіць, сказаць што‑н., выявіць рашучасць, адвагу. Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу.Колас.Хлопчыкі і дзяўчаткі, якія можа ўпершыню ў жыцці адважыліся адмераць доўгія кіламетры ад сваёй вёскі да мястэчка, ідуць купляць падручнікі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
О́РДЭНЫ І МЕДАЛІ́ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
ганаровыя дзярж. ўзнагароды за асаблівыя заслугі ў сац.-эканам., навук., маст., грамадскай, дыпламат., інш. сферах дзейнасці па ўмацаванні краіны, смелыя і вынаходлівыя дзеянні, здзейсненыя пры абароне рэспублікі, выратаванні людзей, ахове грамадскага парадку, у барацьбе са злачыннасцю, стыхійнымі бедствамі і пры інш. надзвычайных абставінах.
Уведзены Законам Рэспублікі Беларусь ад 13.4.1995 «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» з унясеннем змен і дапаўненняў законам ад 2.7.1997. Паводле гэтых законаў уведзены званне Герой Беларусі з уручэннем знака асобай адзнакі — медаля Героя Беларусі і наступныя ордэны: Айчыны (3 ступені), Воінскай Славы, «За службу Радзіме» (3 ступені), «За асабістую мужнасць», Кастуся Каліноўскага, Пашаны, Францыска Скарыны, Маці. Уведзены медалі: «За адвагу», «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку, «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы», «За працоўныя заслугі», «За бездакорную службу» (3 ступені); да прыняцця закона аб дзярж. узнагародах існаваў і захаваўся медаль Францыска Скарыны (уведзены 20.4.1989). Зацверджаны Палажэнні аб гэтых дзярж. узнагародах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй дзярж. ўзнагародамі ўзнагароджвае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а медалём «За бездакорную службу» таксама ад яго імя міністры і кіраўнікі адпаведных ведамстваў — па хадайніцтве працоўных калектываў і ін-таў улады. Да дзярж. узнагароды выдаецца пасведчанне.
Першы беларускі ордэн — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР быў зацверджаны Прэзідыумам ЦВКБССР 25.7.1924. Ім да 1932 узнагароджваліся асобныя грамадзяне, прадпрыемствы, установы і арг-цыі і калектывы працоўных за асаблівыя заслугі ў справе сацыяліст. будаўніцтва і абароны краіны. Пасля скасавання ін-та рэсп. ордэнаў узнагароджанне агульнасаюзнымі ордэнамі і медалямі стала прэрагатывай Прэзідыума Вярх. Савета СССР і працягвалася да 1991. Выключэнні былі зроблены для спец. медалёў «За бездакорную службу», якімі ўзнагароджвалі ад імя Прэзідыума кіраўнікі адпаведных саюзных ведамстваў (Мін-ва абароны, КДБ, МУС).
Статус дзярж. узнагарод былога СССР, у т. л. ордэнаў і медалёў, у Рэспубліцы Беларусь захаваўся і пасля набыцця краінай незалежнасці і стварэння сваёй узнагароднай сістэмы. Звесткі пра ўзнагароды СССРгл. ў арт.Ордэн, Медаль.
Г.А.Маслыка.
Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь Ордэны: 1 — Айчыны 1-й ступені; 2 — Айчыны 2-й ступені; 3 — Айчыны 3-й ступені; 4 — Воінскай Славы; 5 — Францыска Скарыны; 6 — Маці.Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь: 1 — медаль Ф.Скарыны; 2 — медаль «За адвагу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
высакаро́дны, ‑ая, ‑ае.
1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны. Высакародны чалавек.
2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай. Высакародныя пачуцці. Высакародны ўчынак. Высакародная барацьба. □ [Мары] абуджаюць у сэрцы мужнасць і адвагу, высакародныя імкненні да ведаў, да пазнання свету, да барацьбы і подзвігаў.В. Вольскі.
3. Які вылучаецца высокай годнасцю, прыгажосцю. Высакародныя манеры.
4. Састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў. Высакародны алень.
•••
Высакародныя металыгл. метал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)