АДШЧЭ́П,

асколак, адбіты адбойнікам ад кавалка крэменю або нуклеуса першабытным чалавекам каменнага і бронзавага вякоў. Выкарыстоўваліся на выраб прылад працы — нажоў, сярпоў і інш.

т. 1, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сі́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. гл. сініць.

2. Сіняя фарба для падсіньвання бялізны, паперы.

С. для бялізны.

3. Сіняга колеру капіравальная папера для размнажэння чарцяжоў, а таксама чарцёж, адбіты з калькі на такой паперы (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запечатлённый

1. захава́ны;

2. адлюстрава́ны, адбі́ты; увасо́блены; см. запечатле́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отби́тый

1. адбі́ты, мног. паадбіва́ны;

2. адкляпа́ны; см. отби́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахлёстнутый

1. накі́нуты; зашмаргну́ты, зашмо́ргнуты;

2. наве́дзены, адбі́ты; см. нахлестну́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отколо́ченный

1. адбі́ты, мног. паадбіва́ны;

2. набі́ты, адлупцава́ны; см. отколоти́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

reflexv a

1) адваро́тны, адбі́ты

2) грам. зваро́тны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абло́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Абламаны, адбіты кавалак чаго-н.

А. граніту.

А. цаглянай сцяны.

2. перан. Тое, што засталося з ранейшых часоў, мінулага перыяду.

Абломкі старога свету.

|| прым. абло́мачны, -ая, -ае (спец.).

Абломачныя горныя пароды (пароды, якія складаюцца з абломкаў больш старажытных горных парод).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамштэ́кс

(англ. rump-steaks = кавалкі выразкі)

адбіты і падсмажаны ў сухарах скрылік ялавічыны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АНКА́РСКАЯ БІ́ТВА 1402,

адбылася паміж войскамі сярэднеазіяцкага эміра Цімура і тур. султана Баязіда I пад Анкарой 28 (або 20) ліпеня. Цімуру ўдалося зайсці ў тыл тур. войскам, якія займалі абарону ў гарах, і акружыць Анкару. Атакі ўдвая меншага тур. войска, якое падышло да горада, былі адбіты. Пераход на бок Цімура анаталійскіх беяў паскорыў паражэнне Баязіда. Зыход бітвы прывёў да часовага распаду Турцыі.

т. 1, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)