1. Ручны інструмент, прызначаны для забівання, кляпання і пад., у выглядзе металічнага або драўлянага бруска рознай формы, насаджанага на ручку пад прамым вуглом. Шавецкі малаток. Мулярскі малаток. □ На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі.Самуйлёнак.
2.Спец. Прыстасаванне, механізм ударнага дзеяння. Адбойны малаток.
•••
З малатка (уст.) — з аўкцыёну (прадаць, пусціць, пайсці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скі́ба, ‑ы, ж.
1. Луста (звычайна хлеба). Дзядзька падносіць ім [братам Стыфанцовым] тлустае сала, Рэжа таўшчэзнымі скібамі хлеб.Прыходзька.Што было ў каго, паклалі На траву-мурог: Скібу сыру, жменю солі, Чорны хлеб, пірог.Танк.
2. Пласт узаранай зямлі. Плуг пайшоў роўна, адвальваючы скібы цёплай, бурай зямлі.Пестрак.Перайшлі хлопцы цераз граду з чорнымі, як сажа, скібамі свежаўзаранай зямлі.С. Александровіч.// Наогул пласт чаго‑н. Скіба дзёрну. □ Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю.Звонак.
•••
Адрэзаная скіба (луста) — пра чалавека, які канчаткова парваў сувязь з сям’ёй, з калектывам, жыве асобна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крышы́ць, крышу́, кры́шыш, кры́шыць; незак.
1.што. Наразаць дробнымі кавалкамі. Крышыць сала. Крышыць цыбулю. □ Анежка, якая стаяла каля стала і крышыла капусту, разгубілася так, што выпусціла нож з рук.Броўка.// Расціраць, раздрабняць на невялікія часткі, ператвараць у крошкі. Крышыць хлеб курам.
2.каго-што. Разм. Ламаць, руйнаваць, разбіваць на часткі. Крышыць, ломіць вецер І платы і стрэхі.Купала.Адмыслова малаток адбойны У забоі крышыць скібы вугалю.Звонак.// Забіваць, нішчыць. Як пайшлі глушыць І мячом крышыць, — Парадзелі раці.Пушча.//перан. Ліквідаваць, разбураць. Рабочы клас пачаў ламаць і крышыць устоі старога свету.«ЛіМ».
3.Разм. Накідваць крошак дзе‑н. Не крышы на падлогу.
Крышыць на капусту — сячы на дробныя часткі (мячом, шабляй і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗБОЖЖАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН,
машына для ўборкі збожжавых культур прамым камбайнаваннем або раздзельным (двухфазным) спосабам. Абсталяваны адпаведнымі прыстасаваннямі, можа ўбіраць насеннікі траў і цукр. буракоў, кукурузу, сланечнік, зернебабовыя, крупяныя і інш. культуры. Пры прамым камбайнаванні З.к. ажыццяўляе ўборку за адзін праход: адначасова скошвае і абмалочвае збажыну, вылучае, ачышчае і збірае зерне ў бункер, скідвае салому ў капноўшчык або на поле (у валок ці рассыпае здробненую). Пры раздзельным спосабе ўборкі збажына ў стадыі васковай спеласці скошваецца жняяркай З.к. і ўкладваецца ў валкі, а калі зерне даспее і валкі падсохнуць, камбайн з дадаткова зманціраваным падборшчыкам (або з платформай-падборшчыкам) падбірае валкі і абмалочвае іх.
З.к. бываюць: самаходныя, прычапныя і навясныя; колавыя, паўгусенічныя і гусенічныя; 1-, 2- і 3-барабанныя. Найб. пашыраны самаходныя З.к., якія складаюцца з жняяркі (хедара), малатарні, капноўшчыка або здрабняльніка саломы з дэфлектарам, бункера для зерня, рухавіка, хадавой часткі, органаў кіравання (у найноўшых — з камп’ютэрам). У краінах СНД выкарыстоўваюць пераважна самаходныя З.к. расійскай вытв-сці: аднабарабанныя СК-5М «Ніва» (прапускная здольнасць 5,5 кг/с) і «Дон-1500» (8 кг/с); двухбарабанныя «Енісей—1200» (6 кг/с); ротарныя СК-10 «Ротар» (10—12 кг/с) і інш. Двухбарабанныя З.к. эфектыўныя на ўборцы вільготнай збажыны і збожжавых культур, якія цяжка абмалочваюцца. Першы З.к. сканструяваў рус. вынаходнік А Р.Уласенка ў 1868, серыйны выпуск З.к. ў СССР пачаўся ў 1929 на з-дзе «Камунар» у г. Запарожжа (Украіна).
На Беларусі выкарыстоўваюць у асноўным З.к. «Ніва», «Дон-1500», а таксама камбайны вытв-сці ФРГ (Е-525, Е-527, МЕГА-218) і Фінляндыі.