АЛЮ́ЗІЯ (ад лац. allusio жарт, намёк),

адна з стылістычных фігур, намёк на агульнавядомы паліт., гіст. або літаратурны факт. Напр., П.​Панчанка ў радках верша «Паэзія» («Кажуць, непатрэбшчына — // Рыфмы нават геніяў. // А што рабіць з трэшчынай? // Помніце? Гейнэ») апелюе да вобразнага выказвання Г.​Гейне, што ўсе трэшчыны свету праходзяць праз сэрца паэта. Злоўжыванне алюзіяй можа прывесці да своеасаблівай зашыфраванасці сэнсу твора.

т. 1, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а́збучны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы азбуцы. Азбучны парадак. Азбучныя малюнкі.

2. перан. Агульнавядомы, агульнапрыняты. Азбучная ісціна. Азбучнае палажэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапісны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які прызначаны, служыць для прапіскі. Прапісны лісток.

2. Агульнавядомы, пазбаўлены арыгінальнасці. Прапісная мараль. Прапісная ісціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабло́н, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Узор, па якім штампуюцца аднолькавыя вырабы.

2. -у, перан. Агульнавядомы, збіты ўзор, штамп, які слепа пераймаюць.

Пазбягаць шаблону ў рабоце.

|| прым. шабло́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

celebrated

[ˈseləbreɪtɪd]

adj.

сла́ўны; агу́льнавядо́мы, славу́ты, прасла́ўлены

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

állbekannt a агульнавядо́мы, усі́м вядо́мы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

publík a inv публі́чны, агульнавя́домы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

славу́ты, -ая, -ае.

1. Пра якога ўсе ведаюць; агульнавядомы, праслаўлены.

С. раман.

Славутая опера.

2. Які набыў славу або годны яе; слаўны.

С. год перамогі ў вайне.

3. Пра чалавека, які стаў знакамітым, карыстаецца вялікай папулярнасцю.

С. вучоны.

|| наз. славу́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прызнаць.

2. у знач. прым. Які карыстаецца агульным прызнаннем; агульнавядомы. Прызнаны завадатар. Прызнаны вучоны. □ Полькі — красуні прызнаныя, любіць умеюць! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ШАБЛО́Н (ад ням. Schablone узор),

1) узор, па якім надаюць вырабам пэўную форму і памеры, праводзяць крывыя лініі на чарцяжах. Бывае ў выглядзе пласціны з выразам, абрыс якога адпавядае контуру чарцяжа або вырабу, літары, лічбы і г.д.; выкарыстоўваецца для вычэрчвання дэталей, надпісаў і інш. 2) Інструмент для вызначэння шагу стандартных рэзьбаў (разьбовы Ш.), праверкі радыусаў крывізны паверхняў (радыусны Ш), профілю дэталі (профільны Ш.), памераў зубоў зубчастых колаў і інш. 3) Вымяральны інструмент для кантролю складаных профіляў — нармальны калібр.

4) Чарцёж арх., буд. і інш. дэталі, выкананы ў натуральную велічыню.

5) Варштат, на якім збіраюць стандартныя буд. дэталі.

6) Агульнавядомы, збіты ўзор, які слепа пераймаюць; штамп.

Шаблоны: 1 — разьбовыя; 2 — радыусныя.

т. 17, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)