апераза́ць, аперажу́, апяра́жаш, апяра́жа; аперажы́; апяра́заны; зак., каго-што (разм.).
1. Надзець пояс, дзягу, апаясаць каго-, што-н.
2. перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што-н. чым-н.
Горад аперазалі земляным валам.
3. перан. Моцна ўдарыць, агрэць.
А. палкай па спіне.
|| незак. апяра́зваць, -аю, -аеш, -ае.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
угрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак. (разм.).
1. каго-што. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць.
Ледзь угрэлі гэту печ.
2. без дап. Прыгрэць.
Угрэла сонца.
3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць.
У. каня.
4. каго, па чым і без дап. Ударыць чым-н., агрэць (груб.).
У. па патыліцы.
|| незак. уграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
улупі́ць, улуплю, улупіш, улупіць; зак., чым, па кім-чым, каму.
Разм. Ударыць, агрэць. Рыбак раптам аж скалануўся ад рэальнасць свайго жадання кінуцца туды, выхапіць лейцы і ўлупіць па кані — можа б і вырваўся. Быкаў. [Чумак] пацягнуў носам паветра, чмыхнуў і з такой ярасцю ўлупіў сякерай, што буйныя, малінавага колеру трэскі .. паляцелі за будан. Савіцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пекану́ць 1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць 1 (гл.).
Пекану́ць 2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ля́скаць ’утвараць ляск, прарэзлівы стук’, ’пляскаць у далоні’ (ТСБМ, Шат., Касп., КЭС, лаг.), ’трашчаць, праводзячы кіем па радзе калоў’ (Гарэц.), ’біць, удараць чым-небудзь плоскім’ (Сцяшк., Шат.), ’стукаць’ (ТС), ’прыбіваць нітку пры тканні’, ’крычаць прарэзліва’ (Ян.), ’клекатаць (пра бусла)’ (докш., Сл. ПЗБ), ля́снуць ’выцяць, агрэць’, ’згінуць’, ’знікнуць, прапасці’, ’пабегчы’, ’выпіць’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч., Сцяшк., Сл. ПЗБ; ТС; КЭС, лаг.; рагач., Мат. Гом.), лясонуць ’моцна ляснуць’ (ТС), ля́снуцца ’упасці і моцна ўдарыцца’ (ТСБМ, Растарг., Мат. Гом., ТС), пін. ляску́чы ’звонкі, гучны’ (Нар. лекс.). Укр. ля́скати, рус. ля́скать ’тс’; ст.-рус. ляскати ’ляскаць зубамі’, ’чаўкаць’. Прасл. leskati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 14, 135–136).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
угрэ́ць, угрэю, угрэеш, угрэе; зак.
Разм.
1. каго-што. Зрабіць, цёплым, нагрэць, сагрэць. Ледзь угрэлі гэту печ. Угрэць хату.
2. без дап. Прыгрэць. Угрэла сонца. Жней чародкі Ідуць паважна, як лябёдкі. Колас.
3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць. Угрэць каня.
4. каго, па чым і без дап. Груб. Ударыць чым‑н., агрэць. Угрэць па патыліцы. □ Сабака, згледзеўшы гаспадара, з усіх ног кідаецца ў бульбоўнік. Нібы ведае: лепей быць далей ад гэтага панурага і злоснага чалавека — нізавошта можа ўгрэць ботам. Сачанка. [Дзед] глядзеў, есці даваў, але ці вуха закруціць ці плескача ўгрэе. Лужанін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пекану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., аднакр.
Разм.
1. каго, каму і без дап. Параніць, прычыніць боль чым‑н. распаленым, жыгучым. Пекануць агнём. Пекануць крапівой. □ Не паспеў я і вокам міргнуць, як адна аса пеканула мяне проста ў брыво. Якімовіч. // Абдаць жарам; прыпячы. У твар .. [Арсену] пеканула чырвань ці то ад злосці, ці то ад сораму. Сабаленка. // перан. Імгненна ўзрушыць чым‑н. Пекануць позіркам. □ [Леапольд Гушка] адвык думаць пра ватага чалавека, а цяпер гэтае аблічча пеканула яму ў сэрца. Чорны.
2. каго і без дап. Моцна выцяць, агрэць. Пекануць бізуном па спіне.
3. Востра, моцна пранізаць, адчуцца (пра боль). Паспрабаваў падняцца і не здолеў — у левай назе пекануў боль. Шамякін. // безас. Пра адчуванне вострага, нясцерпнага болю. — У левы локаць так пеканула, што думалася — рука адляцела. Алешка.
4. Выстраліць; пальнуць. Быццам па ваўках, дзед звыкла Пекануў з драбавіка. Астрэйка. Я спыніўся, паглядаючы на шарака і падумаў: а што калі зайсці з боку кустоў ды адтуль пекануць касому. Ляўданскі.
5. перан.; што і без дап. Сказаць рэзка, прама што‑н. непрыемнае, непажаданае; упікнуць; абразіць. — А захваліць мы не захвалім, старшыня. Заслужыце, і благое ў вочы пеканём. Пальчэўскі. А раўнаваў Косця Гену да справы. І гаварыў яму ў вочы, што думаў. Па праву партызанскай дэмакратыі. Сёння — там, у сямейным лагеры, — таксама пекануў. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
выцяць, вытнуць, ударыць, стукнуць / чым-небудзь лёгкім: пляснуць, сцебануць, сцёбнуць, хвастануць, хвасянуць, хвоснуць, ляснуць / нагою (пра капытных жывёл): убрыкнуць; спляжыць, апляжыць, грукнуць, бэцнуць, бацнуць, трахнуць, гакнуць, гахнуць, ахнуць, трэснуць, дзеўбануць, заехаць, з'ехаць, змазаць, уляпіць, урэзаць, агрэць, загрэць, угрэць, жарнуць, смальнуць, засмаліць, тузануць, улупіць, лупянуць, свіснуць (разм.) / чым-небудзь цяжкім: сунуць, садануць, гваздануць, гвазнуць, звездануць, джвугнуць (разм.) / чым-небудзь лёгкім: пацягнуць, перацягнуць, паласнуць, шлёгнуць, шлёпнуць, шлягануць, сперазаць, аперазаць, шмаргануць, хлестануць, хлыснуць, джгануць (разм.) / па твары: аплявушыць (разм.); грунуць, збабоўчыць, кашкануць (абл.); даць, пачаставаць, секануць, пекануць (перан.) □ заляпіць аплявуху
 Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)