Кветнік каля хаты; агародчык. Прыйшоўшы дамоў, Вера Васільеўна ўзялася паліваць кветкі ў прысадніку.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Vórgarten
m -s, -gärten кве́тнік, агаро́дчык
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Кве́тнік ’газон, агародчык з кветкамі’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яшк., Сцяшк.). Гл. квет.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыса́днік ’кветнік каля хаты; агародчык; парк, сквер’ (ТСБМ, Гарэц.), ’непладовыя дрэвы ў пладовым садзе’ (Др.-Падб.). З прыса́ды (гл.). Семантычна, безумоўна, паўплывала і паліса́днік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кве́тнік, ‑а, м.
Градка, клумба або агародчык, дзе растуць кветкі. Такога кветніка ва ўсёй вёсцы не знойдзеш: і цюльпаны, і півоні, і макі, і ружы, і вяргіні, і астры.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кве́тнік Газон; агародчык з кветкамі (БРС).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
штахэ́тнік Кветнік, агародчык (Слаўг.). Тое ж шчакле́тчык (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
самасе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы, ж.
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася. Табака-самасейка. □ Каля прызбы, дзе некалі быў агародчык, ужо вялікая мята, відаць, самасейка.Кулакоўскі.За год на гектары, у лепшым выпадку, прырастае тры кубаметры драўніны. А колькі займаюць хмызнякі ды бяроза-самасейка!Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паліса́д, паліса́днік ’невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам’ (ТСБМ), паліса́да ’дрэвы, якімі абсаджана дарога і алея’ (Сцяш. Сл., Сл. ПЗБ), паліса́днік ’палісаднік’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), палуса́днік ’агародчык, кветнік’ (Мат. Гом.). З рус.палиса́д, палиса́дник ’тс’. Крыніца рус. слова франц.palissade з праванс.palissada ’тс’ ад palissa ’частакол’, pālus ’кол’ (гл. Фасмер, 3, 192). Палісада < польск.palisada ’частакол’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крамяне́ц
1.Стар. Замак; крэмль.
2. Садок, агародчык, кветнік (Мал.).
□в. Крамянец Зэльв.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)