ad [æd] n. infml (скар. ад advertisement) аб’я́ва, рэкла́мная аб’я́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ано́нс, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Папярэдняя аб’ява (пра гастролі, спектаклі, канцэрты, лекцыі і пад.).

|| прым. ано́нсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афі́ша, -ы, мн. -ы, афі́ш, ж.

Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на прыметным месцы.

|| прым. афі́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ано́нс, ‑а, м.

Папярэдняя аб’ява пра будучыя гастролі, канцэрты і пад.

[Фр. annonce.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

proclamation [ˌprɒkləˈmeɪʃn] n. афіцы́йная аб’я́ва; дэклара́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АНО́НС

(франц. annonce),

папярэдняя аб’ява пра будучыя аўкцыёны, выстаўкі-продажы, спектаклі, радыё- і тэлеперадачы і інш.

т. 1, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аншла́г, ‑а, м.

Аб’ява ў тэатры, кіно аб тым, што ўсе білеты прададзены.

•••

Прайсці з аншлагам гл. прайсці.

[Ням. Anschlag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНШЛА́Г

(ням. Anschlag),

спецыяльная аб’ява, што ўсе білеты на спектакль (паказ, канцэрт) прададзены. Паняцце аншлаг тоеснае паняццю «поўны збор».

т. 1, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

advert [ˈædvɜ:t] n. BrE, infml (скар. ад advertisement) рэкла́ма; аб’я́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абвяшчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяшчаць — абвясціць.

2. Паведамленне, аб’ява, заява аб чым‑н. у вуснай або ў пісьмовай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)