абшчы́паны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абшчыпаць.

2. у знач. прым. Выскубены, вышчыпаны, абарваны, аб’едзены. Абшчыпаная курыца. Абшчыпаныя бровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ощипа́ть сов. ашчыпа́ць, абшчыпа́ць, мног. паабшчы́пваць; (перья, волосы) аску́бці, мног. пааскуба́ць, пааску́бваць, абску́бці, мног. паабскуба́ць, паабску́бваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашчыкіта́ць ’абарваць, абшчыпаць’ (Федар.), ’абглыдаць, абкляваць (пра птушку)’ (Мал.), ошчокотаць (КСТ), таксама абшыкітаць (Федар.), рус. ощекотать («птицы ощекотали все ягоды»), ошакта́ть («куры весь веничик ошактали», пск.). Ад шчыка́ць ’рваць, шчыпаць, скубці (пра расліны)’ з экспрэсіўным нарашчэннем ‑іт‑ (‑от‑), параўн. шчыкітушка ’пра птушку, якая зрывае, шчыплючы’ (гл. Турская ў Федар., 7, 252), шчыкіта́ ’?’ (рыфмуецца з Мікіта ў нар. песні), адносна фанетыкі параўн. скрыгітаць і скрыгат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)