Разм. Тое, што і спыніць. Пуцявы абходчык хлопцаў супыніў на пераездзе.Калачынскі.Кроў бруіць няспынна, Не супыніць ніяк бінтамі кроў.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуцявы́чыг. Báhn-, Strécken-;
пуцявы́абхо́дчык Stréckenwärter m -s, -, Báhnwärter m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
наро́схрыст, прысл.
Расшпіліўшыся, расхінуўшы краі адзежы. Кашуля наросхрыст. □ Работа мая падыходзіла ўжо к канцу, калі да машыны падбег хлопец у сіняй спяцоўцы і вайсковым бушлаце наросхрыст.Кулакоўскі.У дзвярах будкі без шапкі, з раскудлачанымі валасамі, у расхінутай наросхрыст ватоўцы стаяў пуцявы абходчык.Васілёнак.
•••
Душа наросхрыстгл. душа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Прайсці тупаючы. У суседнім пакоі пратупалі мяккія матчыны панто[ф]лі.Галавач.// Прайсці. Па насыпу блізка пратупаў абходчык, потым вярнуўся.Мележ.Я салдат Айчыны. Сотні вёрст пратупаў пехатой.Прыходзька.
2. Тупаючы, прахадзіць некаторы час. [Кравец] абуў на ногі лямцавыя туфлі, .. пратупаў па пакоі аж да самага вечара.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Страж ‘ахоўнік, абаронца’ (ТСБМ), страж, стра́жа ‘варта’ (беласт., ашм., Сл. ПЗБ). Мяркуючы па прыкладах, даволі позняе запазычанне з рус.страж ‘тс’, дзе праз царкоўнаславянскую з ст.-слав.стражь, стража ‘тс’, або праз польск.straż ‘тс’, што з чэш.straž, параўн. ст.-польск.stróża (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 341). Сюды ж стра́жнік ‘ляснік, лясны абходчык’ (Нас., Гарэц.; ганц.Ск. нар. мовы), ‘паліцэйскі’ (Бяльк.), што з рус.стра́жник ‘вартаўнік’ або польск.strażnik ‘вартаўнік, наглядчык’. Гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
путево́й
1. даро́жны; (о расходах, заметках и т. п.) падаро́жны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак., звычайназінф.
Валодаць уменнем, навыкамі рабіць што‑н. Умець танцаваць. Умець іграць на скрыпцы. □ І стралок з.. [дзеда Талаша] быў не кепскі: які ж ён быў бы паляшук, каб не ўмеў добра страляць?Колас.[Максім Астапавіч] умеў ставіць ветракі.Чорны.Абходчык я дарожны, Люблю людзей і свет І на дарозе кожны Чытаць умею след.Непачаловіч.// Быць абучаным чаму‑н., валодаць якім‑н. майстэрствам. — Кожны год я табе сеяць не буду, — сказаў [Ян]. — Гаспадар павінен умець усё.Чарнышэвіч.Людзей, якія ўмелі грамаце, можна было палічыць на пальцах.Сабаленка.// Валодаць якой‑н. здольнасцю, быць здольным да чаго‑н. [Таўлай] любіў хораша марыць, але зусім не ўмеў хваліцца.Брыль.[Уэст] умеў быць стрыманым, асцярожным і вёў усе свае справы з вялікім поспехам.Гамолка.Суседзі лічаць — умее жыць, не прападзе [Глушко] ні пры якіх пераменах.Навуменка.// Магчы зрабіць што‑н. Не толькі есці без цябе не ўмеем, Мы без цябе не ўмеем, мама, жыць.Тармола.Косы мядзяныя, косы — як змеі... Іх параўнаць ані з чым я не ўмею!А. Вольскі.Чаго не бывае ў жыцці, часам трэба ўмець і дараваць.Арабей.
•••
Не ўмець звязаць двух слоў — тое, што і не магчы звязаць двух слоў (гл. магчы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)