well-appointed [ˌweləˈpɔɪntɪd] adj. fml до́бра абсталява́ны, забяспе́чаны ўсі́м неабхо́дным;

a well-appointed room до́бра абсталява́ны пако́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wyposażony

абсталяваны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бульдо́зер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для земляных работ.

|| прым. бульдо́зерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́льбішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Участак, спецыяльна абсталяваны для вучэбнай або спартыўнай стральбы.

|| прым. стрэ́льбішчны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танкадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Участак мясцовасці, абсталяваны для выпрабавання танкаў і іншых гусенічных машын, а таксама для навучання танкістаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́кс

‘пра раскошна абсталяваны нумар у гасцініцы, вагон і г. д.; адзінка вымярэння асвятлення’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лю́кс лю́ксы
Р. лю́кса лю́ксаў
Д. лю́ксу лю́ксам
В. лю́кс лю́ксы
Т. лю́ксам лю́ксамі
М. лю́ксе лю́ксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

обору́дованный

1. абсталява́ны;

2. абла́джаны; ула́джаны; см. обору́довать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ке́мпінг, ‑а, м.

Лагер, спецыяльна абсталяваны для аўтатурыстаў.

[Англ. camping.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліго́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі спецыяльна абсталяваны ўчастак сушы або мора для выпрабавання розных відаў зброі, баявых вучэнняў.

Артылерыйскі п.

Вучэбны п.

|| прым. паліго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уснащённый

1. асна́шчаны; абсталява́ны;

2. прыпра́ўлены; аздо́блены; см. уснасти́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)