абслуго́ўвацца несов., страд. обслу́живаться; см. абслуго́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

obsługiwać

незак. абслугоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ТЭ́НДЭР (англ. tender ад tend абслугоўваць),

1) марское ветразевае аднамачтавае судна з касымі ветразямі. Адзін з відаў яхт. Мае 2—3 пярэднія трохвугольныя ветразі — кліверы. У ветразевым ваен. флоце — самы малы карабель.

2) Міжнар. таргі, пры якіх конкурс для прадаўца аб’яўляе пакупнік, а таксама ўстанаўлівае тэхн. і эканам. характарыстыкі тавару.

3) Прычапная частка паравоза для захоўвання запасу вады, паліва і размяшчэння дапаможных прыстасаванняў.

т. 16, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

cater [ˈkeɪtə] v.

1. (for) пастаўля́ць праві́зію; забяспе́чваць харчава́ннем; абслуго́ўваць;

cater for dinners/receptions абслуго́ўваць абе́ды/прыёмы

2. (to) дагаджа́ць;

cater to low tastes патура́ць дрэ́ннаму гу́сту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РЭТРАНСЛЯ́ТАР (ад рэ... + лац. translator пераносчык),

апарат ці электраправоднае асяроддзе для рэтрансляцыі радыёсігналаў; прамежкавы пункт лініі радыёсувязі. Актыўны Р. — прыёмна-перадавальная радыёстанцыя (гл. Радыёрэлейная станцыя). Пасіўны Р. — пояс метал. іголак на каляземнай арбіце, іанізаваная пара металаў, ШСЗ ці мех. канструкцыя пэўнай формы (напр., плоскі адбівальнік, люстраная антэна), здольныя рассейваць або накіравана адбіваць радыёхвалі. Можа абслугоўваць радыёсетку з многіх ліній сувязі з рознымі частотамі радыёсігналаў.

т. 14, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

minister​2 [ˈmɪnɪstə] v. (to) fml памага́ць, дапамага́ць, ака́зваць дапамо́гу; прыслуго́ўваць, абслуго́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tend​1 [tend] v.

1. дагляда́ць; клапаці́цца; па́свіць;

tend one’s plants дагляда́ць раслі́ны

2. AmE прыслуго́ўваць, абслуго́ўваць;

tend the store абслуго́ўваць пакупніко́ў;

tend on smb. прыслуго́ўваць каму́-н. за стало́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

obsługiwać się

незак. абслугоўваць сябе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Слу́жачы ‘службовец, чалавек на дзяржаўнай службе’ (ТСБМ). Субстантываваны дзеепрыметнік ад служы́ць < *služiti, параўн. укр. служи́ти, рус. служи́ть, польск. służyć, чэш. sloužili, в.-луж. služić, н.-луж. služyś, славен. slúžiti, серб.-харв. слу́жити ‘быць на службе; абслугоўваць, частаваць’, балг. слу́жа ‘быць на службе; карыстацца, валодаць’, макед. служи ‘быць на службе; абслугоўваць’, ст.-слав. слоужити ‘тс’, якім адпавядаюць літ. slaugýti ‘падтрымоўваць, дапамагаць’, slaugà ‘служба, служэнне’, суадносныя з слуга (гл.). Магчыма, запазычана з рускай мовы, параўн. народнае слуга́чы ‘служка’ (Нас.), якое ў сваю чаргу можна суаднесці з польск. służący ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сервірава́ць servieren [-´vi:-] vt, áuftragen* vt; bedíenen vt (абслугоўваць);

сервірава́ць стол den Tisch décken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)