Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НТУР (франц. contour),
абрыс у выяўленчым мастацтве, лінія, якая абводзіць форму прадмета (фігуры); сродак маст. выразнасці твора. У малюнку К. — сукупнасць ліній, якія акрэсліваюць найважнейшыя, пераважна знешнія, абрысы выявы. Характар К. цесна звязаны з сілуэтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́нтур, ‑у, м.
Абрыс, лінія, якая ачэрчвае форму прадмета. Контуры гор вырысоўваліся на гарызонце. Начарціць контуры цела. □ Доўгія стракатыя цені трацілі свае контуры, мякчэлі, расплываліся і знікалі.Дуброўскі.
[Фр. contour.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАБАРЫ́Т (франц. gabarit),
гранічны знешні абрыс (контур) прадмета, збудавання ці ўстройства. З улікам габарыту рухомага саставу вядзецца праектаванне мастоў, ліній электраперадач і сувязі, інш. збудаванняў.
На чыгунцы адрозніваюць габарыт рухомага саставу (лакаматыва, вагона) і габарыт набліжэння збудавання да чыг. пуці (абрыс прасторы ўздоўж пуці). На рачным транспарце — габарыт судна і габарыт падмаставы (контур свабоднай прасторы пад мостам). На аўтадарогах устанаўліваюць габарыт набліжэння канструкцый мастоў — гранічны папярочны контур, унутр якога не павінны заходзіць элементы збудавання або размешчаных на ім прыстасаванняў. Габарытныя абмежаванні аўтамабіля: даўжыні — 12 м (аўтапоезда 24 м), шырыні — 2,5 м, вышыні — 3,8 м (для аўтамабіляў з буйнатанажнымі кантэйнерамі 4 м).
Да арт.Габарыт. Габарытныя абмежаванні: 1 — даўжыні цягача з паўпрычэпам; 2 — шырыні і вышыні аўтамабіля; 3 — даўжыні аўтамабіля з двума прычэпамі.