zarosły
зарослы; аброслы, парослы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ві́слы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і абвіслы. У.. [Змітра] быў аброслы шчацінаю твар, даўно не стрыжаныя віслыя вусы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ку́шла ’неахайны’. Параўн. літ. kušlas ’хто аброслы вала самі’ (Сл. паўн.-зах., 2, 595). Балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
obrosły
obrosł|y
аброслы;
~y jak niedźwiedź — аброслы, як мядзведзь;
drzewa mchem ~e — аброслыя мохам дрэвы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
валаса́ты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты, аброслы валасамі. З валасатага твару папа зірнулі на Крушынскага жартаўлівыя вочы. Бядуля. Голыя па локаць рукі [Томі] былі валасатыя, з рудымі плямінамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бур’я́н, ‑у, м., зб.
Агульная назва буйнасцябловага пустазелля; наогул усякае пустазелле. За гумном.. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’яном нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад парваць.
2. у знач. прым. Дзіравы, падраны. Незнаёмы падышоў да іх [Лявона і Грышкі] Увесь аброслы валасамі, у парванай вопратцы, у дзіравых ботах, з загарэлымі рукамі... Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Махна́ты ’аброслы густой поўсцю, валасамі’, ’(тканіна) з густым ворсам’, ’дрэва з густой ігліцай’, ’пышны куст’, ’што-небудзь, пакрытае плесняй’ (Грыг., Яруш.; ТСБМ; Карскі, Труды; іўеў., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Ст.-рус. мохнаты(й) ’тс’. Да мох (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няме́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да немцаў; які належыць немцам, уласцівы ім. Нямецкая мова. □ За гумном .. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’янам нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.
•••
Нямецкі вугал гл. вугал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замшэ́лы і заімшэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Аброслы, пакрыты мохам. Замшэлая страха. Замшэлы камень. □ Замшэлая яліна выцягнула, як руку, вялізны касматы сук на поўдзень. Лынькоў. У ззянні песцяцца бярозы,.. І роняць сокі — шчасця слёзы — На заімшэлыя камлі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)