архіво́льт

(іт. archivolto)

архіт. знешняе абрамленне пралёту аркі, найчасцей прафіляванае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ко́мінгс

(англ. coamings)

дашчанае або металічнае абрамленне люкаў у палубе судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

surround​1 [səˈraʊnd] n. абрамле́нне, аблямо́ўка; край; кант;

a turf surround of a flower-bed край клу́мбы з дзірвану́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАЎДНЁВАЯ А́ЗІЯ,

прыродная вобласць у Азіі. Уключае п-аў Індастан з суседнімі астравамі, Інда-Гангскую раўніну і яе горнае абрамленне (паўд. схілы Гімалаяў, Гіндукуша, паўд.-ўсх. ўскраіну Іранскага нагор’я). Пл. 4,5 млн. км². Нас. каля 1300 млн. чал. (1999), Прыродная расліннасць: трапічныя лясы, саванны, на З участкі пустынь і паўпустынь. На раўнінах пераважае арашальнае земляробства. На тэр. П.А. знаходзяцца дзяржавы: Індыя, Пакістан, Бангладэш, Непал, Бутан, Шры-Ланка і Мальдывы; зрэдку ў склад П.А. ўключаюць Паўднёва-Усходнюю Азію.

т. 12, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Umráhmung f -, -en

1) абрамле́нне, уста́ўка ў ра́мку

2) абрамле́нне (пра валасы і г.д.);

die kulturélle ~ éiner Féier маста́цкая ча́стка свя́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ра́мка ж. (kléiner) Ráhmen m -s, -; Umráhmung f -, -en (аправа, абрамленне)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

обрамле́ние ср.

1. (действие) аса́джванне, -ння ср., апраўле́нне, -ння ср.; устаўле́нне рам; см. обра́мить;

2. (рамка, окантовка) апра́ва, -вы ж., ра́ма, -мы ж.; абрамле́нне, -ння ср.;

3. (композиционная часть произведения) иск. абрамле́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЛЕ́НДА (ням. Blende) у архітэктуры, ніша ў сцяне, якая імітуе аконны праём. Часам мае абрамленне ў выглядзе ліштваў, архівольтаў, завяршаецца франтонамі, сандрыкамі і інш. элементамі аздобы. Выкарыстоўваецца для стварэння рытмічнасці фасада будынка з рэгулярнай сеткай аконных праёмаў; у месцах, дзе вокны неабавязковыя, яны замяняліся блендамі. На Беларусі вядомыя ў архітэктуры готыкі і рэнесансу (касцёл у в. Гнезна Ваўкавыскага р-на), барока і класіцызму (палац у Нясвіжы, Мікалаеўская царква ў Магілёве і інш.), несапраўднай готыкі (касцёл у в. Гервяты Астравецкага р-на), у жылой забудове 19 — пач. 20 ст. (дом па вул. Старавіленскай і Траецкім прадмесці ў Мінску).

Бленда на фасадзе дома ў Траецкім прадмесці ў Мінску.

т. 3, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРТА́Л (ням. Portal ад лац. porta уваход, вароты),

архітэктурнае абрамленне дзвярнога праёма (пераважна ў манум. грамадскіх, культавых і інш. будынках). Вядомы са старажытнасці. Для архітэктуры Стараж. Егіпта і антычнасці характэрны простыя па аздабленні П. з плоскімі перамычкамі, для стараж. Месапатаміі — арачныя П., на Б. і Д. Усходзе былі пашыраны прамавугольныя П. з нішамі — піштакі. З 11 ст. ў раманскай, гатычнай і стараж.-рус. архітэктуры пашырыліся арачныя, т.зв. перспектыўныя (звужаныя ўглыб), П., аформленыя ў выглядзе ўступаў, у вуглах якіх размяшчаліся калонкі, злучаныя архівольтамі. Рэнесансавыя і барочныя П. звычайна аздаблялі пілястрамі, калонамі, якія неслі антаблемент або франтон. Часта П. ўпрыгожвалі скульптурай, разьбой, лепкай, размалёўкай, кафляй.

Тыпы парталаў.
Партал касцёла кармелітаў у г. Глыбокае Віцебскай вобл. 17 ст.

т. 12, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

setting [ˈsetɪŋ] n.

1. апра́ва, абрамле́нне, ра́мка (карціны)

2. навако́лле; ме́сца і час дзе́яння

3. маста́цкае афармле́нне (спектакля); пастано́ўка

4. му́зыка на сло́вы

5. за́хад (сонца)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)