уваскрэ́сенне, ‑я, н.

1. Паводле рэлігійных вераванняў — вяртанне мёртвых да жыцця.

2. перан. Унутранае абнаўленне, адраджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

update1 [ˈʌpdeɪt] n. мадэрніза́цыя, абнаўле́нне;

Maps need regular updates. У карты трэба рэгулярна ўносіць папраўкі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

odnowa

ж. абнаўленне, аднаўленне; рэстаўрацыя; рэгенерацыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

renowacja

ж. абнаўленне; пераабсталяванне;

гл. odnowienie

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мадэрніза́цыя

(фр. modernisation, ад moderne = навейшы, сучасны)

удасканаленне, абнаўленне чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Innovatin [-va-] f -, -en абнаўле́нне, навіна́, навізна́, новаўвядзе́нне; інава́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рата́цыя, -і, ж.

1. Паслядоўнае чаргаванне, змена элементаў якой-н. структуры; абнаўленне складу каго-, чаго-н.

Р. песень на радыёстанцыі.

Р. кадраў.

Арганізатары турніру правялі ратацыю ўдзельнікаў.

2. Перыяд часу, на працягу якога ўсе палі якой-н. гаспадаркі павінны быць заняты культурамі ў адпаведнасці з севазваротам (спец.).

3. Ратацыйная друкарская машына.

|| прым. ратацы́йны, -ая, -ае.

Ратацыйная працэдура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ernuerung f -, -en

1) абнаўле́нне

2) рэстаўра́цыя

3) аднаўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НАВА́ЦЫЯ (ад лац. novatio абнаўленне, змяненне),

1) у цывільным праве адзін са спосабаў спынення абавязацельстваў. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь абавязацельства спыняецца пагадненнем бакоў, у прыватнасці дамоўленасцю пра замену аднаго абавязацельства другім паміж тымі ж асобамі.

2) Нешта новае, навіна, новаўвядзенне.

т. 11, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нава́цыя

(лац. novatio = абнаўленне, змяненне)

1) пагадненне бакоў аб замене аднаго заключанага імі абавязацельства другім;

2) новаўвядзенне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)