Прышы́бці ’забіць’ (узд., Жд. 2), прышы́бнуць перан. ’прыгнясці’ (паст., Сл. ПЗБ), прышыбну́ць ’ашукаць, абмануць’ (Бяльк.), прышыба́ць ’хутка дабірацца’ (Мат. Гом.). Гл. шыбаць, шыбава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашука́цьабмануць, абдурыць’ (Нас., Яруш., Грыг., Шпіл., Бесар., Нік. Очерки, Касп., Шат., КЭС, лаг.), ’пакрыўдзіць у якой-небудзь справе; незаўважальна для іншага карыстацца яго сродкамі’ (Мядзв.), ашока́ць ’ашукаць, узяць верх над кім-небудзь’ (Ян.), абшукаць ’абшукаць вакол; абмануць’ (Шат.), ашукацца ’памыліцца’ (Грыг., Яруш., КЭС, лаг.), ашуканец ’махляр, манюка’ (Яруш., КЭС, лаг.), ст.-бел. ошукати, ошуковатиабмануць’ (1599 г., Нас. гіст.), укр. ошукати, польск. oszukać ’свядома ўвесці ў зман каго-небудзь для ўласнай карысці’ (у такім значэнні з XIV ст., Крупянка, Formacje, 130). Ад шукаць (гл.), з першапачатковай семантыкай як у ашустацьабмануць, абхітрыць’, пры шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць; напіраць’, інакш Мікуцкі, ИОРЯС, 4, 1855, 411: з гіпатэтычнага ошудкаць, якое звязвае з славац. šudiť ’абманваць’ (прасл. šuditi, Махэк₂, 607), параўн. Фасмер, 3, 180; Кюнэ, Poln., 82; Гіст. мовы, 2, 69 (з польск., дзе калька з ням. versuchen); ашука ’падман; памылка’ (Нас., Касп.) — другаснае ўтварэнне ад ашукаць, параўн. таксама абшукацца ’агледзецца, уладкавацца, упарадкавацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашу́шкацьабмануць, абхітрыць’ (Шат.). Ад шушкаць ’шастаць, корпацца’ пад уплывам ашустаць (гл.); цікавая паралель балг. ошушкам ’абабраць да ніткі; з’есці ўсё да крошкі’ (ад шушка ’крышка’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намахлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Разм.

1. чаго. Набыць махлярствам нейкую колькасць чаго‑н.

2. Хітруючы, абмануць. [Юрка:] — Збірайся і ляці. [Таня:] — А мама што скажа? — Я намахлюю ёй. Скажу, што табе з сельсавета павестку прыслалі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхалі́м, ‑а, м.

Нізкі, подлы чалавек, які дагаджае, хваліць у мэтах асабістай выгады; падлізнік. — Ото душа! Ото начальнік! — Так падхалімы кожны раз Хвалілі, соладка гурчалі І грошы мірна кралі з кас. Панчанка. [Містэра Лаяна] не маглі абмануць ліслівыя позіркі, кампліменты яўных падлізаў, робленыя ўсмешкі падхалімаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашу́стаць ’абабраць’ (Жд.), ’абмануць, абхітрыць’ (Шат.), абшустаць (маладз., Янк. Мат.), рус. ошустать, польск. oszustać ’ашукаць’. Ад шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць’, значэнне неабавязкова пад уплывам семантыкі польскага слова (згодна з Брукнерам, 385, позняй, узнікшай на базе вядомага ў XVII ст. szustać ’мяняць, абменьваць’), параўн. абшастаць, абшалёхаць і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з шырокай семантыкай (у тым ліку ’абабраць’), шуснуць ’абсунуцца, упасці ўніз’ і ’хутка, не разглядаючы, памяняцца на рэчы’ (Бяльк.). Параўн. Фасмер, 3, 180 (звязвае ўслед за Міклашычам з шутить). Гл. ошуст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абу́ць, абую, абуеш, абуе; зак., каго-што.

1. Надзець сабе ці каму‑н. на ногі абутак. Абуць дзіця. □ Стаіць [яблыня] падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі. Лужанін.

2. Забяспечыць абуткам. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі. Асіпенка.

•••

Абуць у лапці — а) абхітраваць, абмануць. Каза, а не дзеўка — адно вока таўчэ, а другое меле. І пароды хітрай. Ураз у лапці абуе. М. Ткачоў; б) давесці да беднасці. Гулі ў лапці абулі. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Найдзён ’знайдыш, пазашлюбнае дзіця’, ’падкідыш’ (Нас., ТС), найдзёна ’тс’ (пра дзяўчынку) (Нас., ТС), а таксама найдзёнок, найдзённік. Пры наяўнасці субстантываванага прыметніка найдзёны і словазлучэння найдзёнэ дзіця ’пазашлюбнае дзіця’ (ТС) лёгка ўявіць працэс утварэння назоўнікаў шляхам семантычнага згортвання. У выніку аналагічных працэсаў узніклі рус. найден, найдёна ’тс’, чэш. дыял. naj deny ’тс’, славен. najdenec, najdenik ’тс’, балг. Найден (імя ўласнае), найдено дете ’знайдыш’, што магчыма, дае падставы для рэканструкцыі прасл. *псцдьnъ, субстантываванага прыметніка, адносна семантыкі якога можна выказаць наступныя меркаванні: хутчэй за ўсё першаснае значэнне было ’знойдзены’, што мела засцерагальную функцыю ў адносінах да дзіцяці. Машынскі піша пра падаванне імені ’знайдыша’ ў Балгарыі (уласныя імёны Найден, Найда), што мае на мэце абмануць злыя сілы, якія не спрыяюць патомству пэўнай сям’і (Kultura, II, 1, 277). Гл. най ці, найціся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падману́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго і без дап.

1. Наўмысна сказаўшы няпраўду, увесці ў зман каго‑н. Завода па-ранейшаму не было.. «Адно з двух, — падумаў Васіль, — ці той сустрэчны [чалавек] падмануў мяне, ці сам ён, пэўна, не ведаў, дзе трактарны завод». Кулакоўскі.

2. Не выканаць абяцання, не апраўдаць чыіх‑н. спадзяванняў; падвесці, ашукаць. — А ты, капітан, не трывожся, — пачаў супакойваць.. [салдат]. — Раз абяцалі твае, што прышлюць каго-небудзь, значыць не падмануць. Чыгрынаў. / у перан. ужыв. Яўхім з радасцю падумаў, што поле каля цагельні і ў гэты год не падманула, урадзіла ўсім.. на зайздрасць. Мележ.

3. Разм. Салгаць, абмануць. — А дзе ж твая, сынку, шапка? — раптам запытаўся ў мяне бацька.. Што мне было адказаць бацьку? Падмануць, сказаць, што згубіў? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашукаць, абмануць, абманіць, падмануць, абдурыць, паддурыць, правесці, падвесці, абвесці, звесці, абысці, схітраваць, схітрыць, абхітрыць, перахітрыць, аблічыць, абважыць; абгуляць, падседзець, скруціць, абкруціць, аблытаць, апутаць, нагрэць, абалваніць, абжуліць, зжульнічаць, ачмурыць, ачмуціць (разм.) □ увесці ў зман, абвесці вакол пальца, абкруціць вакол пальца, падвесці пад манастыр, пусціць пыл у вочы, пусціць пылу ў вочы, абуць у лапці

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)