kłapouchy

аблавухі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kłapouch

м. аблавухі чалавек (сабака)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лапаву́хі, лыпаву́хіаблавухі’ (Шат., ТСБМ, Яўс.; паўн.-усх., КЭС) ’някемлівы, непаспешлівы’ (ТСБМ), рус. наўг., валаг. лопоу́хий ’кіжлай, цяльпук, цюхцяй’, ’разява’, ’ёлуп’, а ў літаратурнай мове і ’аблавухі’. Бел.-рус. ізалекса старажытнай пары. Балтызм, параўн. літ. lapaaũsis ’лапавухі’, ’разява’. Ёсць і інш. балт.-усх.-слав. ізалекса: літ. aplėpaũsis, nulėpaũsis, лат. ļutausis, lutàusisбел. віславухі, рус. вислоухийаблавухі; павольны, някемлівы, няўклюдны’. Першая частка звязана са значэннем ’вісець, абвісаць’. Такі ж сэнс і ў літ. luzgaũsis (дзе luzgė — ’галіна павіслай бярозы’). У ідэнтычных (паводле семантыкі) лексемах польскай, украінскай і паўднёва-славянскай моў першая частка звязана з klepati: польск. klapouchy, укр. клапоухий, капло(в)ухий, славен. klapoúch, серб.-харв. кле̏мпав, балг. клепоу́хаблавухі’, макед. клапушест ’нязграбны, няспрытны’. Сюды ж лыпаву́шка, лыпаву́шына ’аблавушка’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Schlppohr n -(e)s, -en аблаву́хі (пра сабаку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Аблаву́х аблавуха, аблавушка, аблаух ’шапка з вушамі’ (Нас., Бяльк., Маш., Нік. Очерки), аблушаванка ’тс’ (Сцяшк. МГ) да аблавухі, аблаухі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вушла́ты(й)аблавухі’ (міёр., Нар. сл.). Ад незафіксаванага *вушлы ’вушы’ па тыпу прыметнікаў барадаты, насаты і пад.; параўн. макед. ушла ’аблавухая жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАПЫ́ЛЬСКА-КЛЕ́ЦКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення Цэнтр. Беларусі. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Капыльскім, Клецкім, Уздзенскім, Нясвіжскім р-нах. Вызначаўся багаццем кампазіцыйных вырашэнняў, класічнасцю арнаменту вышывак і натыкання. Аснову летняга жаночага гарнітура складалі кашуля, спадніца (андарак), фартух, гарсэт. Кашулю шылі з кужэльнага палатна, кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з падточкай грубага палатна (радзей з гесткай), адкладным шырокім каўняром і глыбокім разрэзам пазухі. Чырвоны або чырвона-чорны геам. (радзей раслінны і з выявамі птушак, людзей) арнамент размяшчаўся на рукавах гарыз. і верт. палосамі ў шахматным парадку і на каўняры. Андарак шылі з 4 кроеных па аснове або 2 кроеных па ўтку полак паўсуконніка, вытканага ў 4 ніты ўзорам папярочных разнаколерных паскаў або клетак на белым, чорным, зялёным, блакітным, бурачковым фоне. Па ніжнім краі праходзіў шырокі маляўнічы шляк з пярэстымі паскамі або з геам. арнаментам. Крой і маст. афармленне спадніцы і андарака падобныя. Іх прасавалі ў буйныя і частыя складкі, што стварала танальныя пералівы і падкрэслівала прыгажосць каларыстычнай гамы. Фартух кроілі з 1—2 полак белага палатна, цёмна-сіняй, малінавай шарсцянкі ці паркалю, да пояса ззаду часта прышывалі дэкар. клінкі-лапаткі. Аздаблялі вышыўкай, узорыстым ткацтвам, вязаннем, фляндраваннем, складкамі. Гарсэт шылі з фабрычных тканін, кароткім з глыбокім выразам на грудзях. Спераду аздаблялі нашыўкамі рознакаляровых тасёмак, стужак, гузікаў. Галаўныя ўборы жанчын — шаўковыя ці атласныя каптуры са стракатымі нашыўкамі спераду тасьмы, галуна і інш.; наміткі, хусткі. Нагрудныя і шыйныя ўпрыгожанні — пацеркі, тасёмкі, абразкі. Мужчынскі гарнітур складалі кашуля, аздобленая вышыўкай чырвонага геам. арнаменту на адкладным каўняры, плечавых устаўках, падоле, шырокі ўзорысты пояс з кутасом, камізэлька, нагавіцы. Галаўныя ўборы — саламяныя капелюшы, картузы, кучомкі, аблавухі.

М.​Ф.​Раманюк.

Да арт. Капыльска-клецкі строй. Касцюм дзяўчынак. 1930-я г. Жанчына ў святочным адзенні. Сярэдзіна 20 ст. Усе — вёска Морач Клецкага р-на Мінскай вобл.

т. 8, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Каплаву́хі ’віславухі’ (паўд.-мін., З нар. сл.; Бір. Дзярж.; слуц., Працы, 6; Растарг.), укр. капловухий, каплоухий ’тс’, рус. н.-рас., кубан. каплоухий ’тс’, ’тупы’, ’дурнаваты’, пск., цвяр. каплоух ’разявака’, свярдл. ’з малымі вушамі’. Фасмер (2, 186) суадносіць з дзеясловам клепать, балг. клепне ’звісае (ляпаючы)’, чэш. klepiti, укр. клшгати ’ляпаць’ (параўн. укр. клапоўхий. клапкий ’віславухі’). ЕСУМ (2, 374) разглядае гэту лексему як складзеную з капель ’навушнік у шапцы’ і вухо ’вуха’. Магчымы, аднак, варыянт этымалогіі з кантамінацыяй лексем віславухі (або аблавухі) і лапавухі > *лаплавухі з наступным распадабненнем лл > кл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клапаву́хіаблавухі’ (Нар. лекс.). Укр. клаповухі ’тс’, балг. клепоух, славен. klapouh ’тс’, польск. kłapouchy, чэш. кіаройску́ ’тс’. Паралелі сведчаць аб магчымасці прасл. klapouхъ (Слаўскі, 2, 251–252). Першая частка гэтага складанага слова да дзеяслова klapali, які яшчэ ў праславянскі перыяд развіў значэнне ’біць’, ’пляскаць’. Адсюль польск. kłapały ’аб вялікіх (пляскатых) вушах’, чэш. kľapalé uši ’адвіслыя вушы’, серб.-харв. клепаете уши ’тс’. Бясспрэчна, праславянскі характар гэтага словазлучэння прывёў да таго, што дзеяслоў klapali атрымаў другаснае значэнне ’абвісаць’ (параўн. балг. клемам, серб.-харв. клепати, славен. klapali). Сюды ж прасл. Ыаръlь ’кусок матэрыі, плоскі кусок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплэ́вух ’непаваротлівы, неахайны чалавек’ (Жд.). Прыведзены як прыклад сказ: «Аплэвух гэты, апусціў крылля, смаркачэ вечна блішчаць на вусах» указвае на імавернасць утварэння ад пляваць агентыўным суфіксам ‑ух (параўн. пастух), які, аднак, звычайна нясе націск. Адсутнасць націску можа тлумачыцца аналогіяй з не́слух. Параўн. рус. оплёвыш, оплеванец ’зняважаны чалавек’ (Даль). Цвёрдасць л — вынік экспрэсіі значэння слова. Значэнне ’непаваротлівы’ (прыклад яго не пацвярджае, але і не пярэчыць яму) можа весці да параўнання з літ. ãplamis ’непаваротлівы чалавек’, аднак і ў гэтым выпадку адбыліся беларуская словаўтваральная апрацоўка і значная фанетычная змена, выклікання, магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем слова, якое мае экопрэсіўнае значэнне. Параўн. яшчэ аблавухі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)