окружи́ть сов.

1. акружы́ць;

2. (расположиться вокруг) абкружы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

build in

аббудава́ць, абкружы́ць буды́нкамі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

акаймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Абшыць, абкружыць чым‑н. у выглядзе каймы. // Стаць каймою, абкружыць сабою што‑н. Дашчаная агароджа акаймавала нядаўна пусты яшчэ, у грудах руін квартал, і з-за яе відаць ужо цагляная кладка сцен. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпява́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ва́л (разм., неадабр.).

Той, хто ўгодліва падтрымлівае каго-н. з карыслівых меркаванняў.

Абкружыць сябе падпяваламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашугну́ць ’абступіць, абкружыць, агарнуць’ (КЭС, лаг.). Ад шугаць, шугнуць ’паляцець з шумам’, сюды ж, магчыма, шунуць ’наляцець, наскочыць’ (Жд.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што, чым.

1. Абгарнуць, ахінуць чым-н.

А. кнігу паперай.

А. хворага коўдрай.

2. перан. Абкружыць, абступіць.

Вішнёвыя прысады абвінулі сядзібу.

|| незак. абвіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвіна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апераза́ць, аперажу́, апяра́жаш, апяра́жа; аперажы́; апяра́заны; зак., каго-што (разм.).

1. Надзець пояс, дзягу, апаясаць каго-, што-н.

2. перан. Абкружыць, абнесці, абгарадзіць што-н. чым-н.

Горад аперазалі земляным валам.

3. перан. Моцна ўдарыць, агрэць.

А. палкай па спіне.

|| незак. апяра́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ачарану́ць, очэрэну́цьабкружыць, абступіць’ (КСТ). Ад чарэн (чэрэн) ’мноства, вялікая колькасць чаго-небудзь (часцей за ўсё пра грыбы, калі яны растуць радамі або кругамі)’, параўн. ашарэ́ніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bring to bay

загна́ць у безвыхо́днае стано́вішча, заганя́ць у тупі́к; абкружы́ць, асадзі́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

obramować

зак.

1. аблямаваць;

2. абкружыць, аперазаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)