абярну́ць, абярну́, абе́рнеш, абе́рне; абярні́; абе́рнуты; зак., што.

1. Паваліць на бок, перакуліць; разліць што-н., перакуліўшы пасудзіну.

А. воз са снапамі.

А. збан з малаком.

2. Павярнуць назад, убок.

А. твар да суседа.

3. Накіраваць, пусціць у абарот.

А. капітал.

4. Ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.

А. здарэнне ў жарт.

5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

А. у воўка.

А. у камень.

6. Схіліць да чаго-н.

А. у сваю веру.

7. Прыдаць іншы кірунак, змяніць (пра ход якой-н. справы, пра абставіны).

А. справу на сваю карысць.

|| незак. абаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перевёрнутый

1. пераве́рнуты, мног. папераваро́чваны;

2. разг. пераве́рнуты, мног. папераваро́чваны, абе́рнуты, мног. паабаро́чваны;

3. пераго́рнуты, мног. папераго́ртваны;

4. пераніцава́ны, мног. папераніцо́ўваны;

5. пераве́рнуты; мног. папераваро́чваны;

6. перен. пераве́рнуты, мног. папераваро́чваны, перакру́чаны, мног. паперакру́чваны; см. переверну́ть 1—6.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)