Wderstandslini¦e f -, -n вайск. абаро́нны рубе́ж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

defensive [dɪˈfensɪv] adj.

1. абаро́нны, абаро́нчы

2. : He has a defensive manner. Ён як быццам апраўдваецца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шматнацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

У склад якога ўваходзяць многія нацыі, народнасці; прадстаўлены многімі нацыямі, народнасцямі. Першая ў свеце шматнацыянальная дзяржава працоўных вырасла ў магутную дзяржаву, якая мае несакрушальны палітычны, эканамічны і абаронны патэнцыял. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рубе́ж, -бяжа́, мн. -бяжы́, -бяжо́ў, м.

1. Тое, што і граніца (у 1 знач.).

Вадзяны р.

Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.

У яго жыцці намеціўся новы р. (перан.).

2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў.

Абаронны р.

Выйсці на новыя рубяжы (таксама перан.: прыступіць да вырашэння новых задач).

|| прым. рубе́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fosa

ж. роў (абаронны);

fosa orkiestrowa — аркестравая яма

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bunker

[ˈbʌŋkər]

n.

1) абаро́нны бу́нкер, бамбасхо́вішча n.

2) склад або́ скры́ня для вугля́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

defensive

[dɪˈfensɪv]

1.

adj.

абаро́нчы; абаро́нны, прызна́чаны для абаро́ны

2.

n.

абаро́нная пазы́цыя; абаро́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rampart

[ˈræmpɑ:rt]

n.

1) абаро́нны вал, ша́нец -ца m.; загаро́дка f.

2) абаро́на, ахо́ва f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

іму́нны

(лац. immunis = свабодны ад чаго-н., некрануты)

1) абаронны, ахоўны (напр. і-ая сываратка);

2) неўспрымальны да яду, да заражэння чым-н. (і-ая ўласцівасць арганізма).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАЛЬМА́РСКАЯ У́НІЯ,

міждзяржаўнае аб’яднанне Даніі, Нарвегіі (з Ісландыяй) і Швецыі (з Фінляндыяй) пад уладай дацкіх каралёў у 1397—1523. Падрыхтавана дацка-нарвежскай (1380) і дацка-шведскай (1389) асабістымі уніямі. Ініцыіравана каралевай Маргарытай Дацкай, якая дамаглася абвяшчэння ў 1397 у г. Кальмар (Швецыя) каралём трох дзяржаў яе траюраднага пляменніка герцага Эрыка Памеранскага. Праект акта уніі (ніколі не быў зацверджаны, па-рознаму інтэрпрэтуецца ў гістарыяграфіі) прадугледжваў выбары адзінага манарха, правядзенне агульнай знешняй палітыкі, абаронны саюз пры захаванні ўнутр. самастойнасці кожнай з трох дзяржаў. Спроба дацкіх каралёў выкарыстаць унію для ўстанаўлення свайго панавання над Швецыяй прывяла да нар. паўстання і фактычнай ліквідацыі уніі ў 1448. К. у. тройчы аднаўлялася (1457—67, 1497—1501, 1520—21) у ходзе дацка-шведскіх войнаў 15 — пач. 16 ст. Канчаткова ліквідавана ў 1523, калі каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза. Нарвегія заставалася пад уладай Даніі да 1814.

т. 7, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)