абабэ́ніць

‘абадзьмуць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абабэ́ню абабэ́нім
2-я ас. абабэ́ніш абабэ́ніце
3-я ас. абабэ́ніць абабэ́няць
Прошлы час
м. абабэ́ніў абабэ́нілі
ж. абабэ́ніла
н. абабэ́ніла
Загадны лад
2-я ас. абабэ́нь абабэ́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час абабэ́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

обду́ть​I сов. (обвеять — ветром) абве́яць, абадзьму́ць; (ртом) абдзьму́хаць; мног. паабдзьму́хваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абве́яць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; -ве́яў; -ве́й; -ве́яны; зак., каго-што.

1. Абадзьмуць паветранай плынню.

Ветрык абвеяў калоссе.

2. Абарваць, абтрэсці (пра лісце, пялёсткі і пад.).

Моцны вецер абвеяў сухое лісце.

3. Абсыпаць чым-н.

Падарожнага абвеяла (безас.) снегам.

|| незак. абвява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абве́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́яць, ‑вее; зак., каго-што.

Абадзьмуць, абдаць паветранай плынню. Прыязджайце, як вецер Паўдзённым дыханнем калоссе абвее. Арочка. Ледзьве прыкметная плынь паветра з паплавоў абвеяла.. [Тамаша] лёгкім холадам. Чорны. // Абарваць, абтрэсці, асыпаць (пра лісце, пялёсткі і пад.). Ты, мой лісточак, Ты, мой зялёны, Ты мяне кідаць будзеш, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, Я адна застануся. Глебка. // безас. Пакрыць, абсыпаць чым‑н. Падарожнага абвеяла снегам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)