судзе́йстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (спец.).

Выконваць абавязкі суддзі (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

и.о. (исполня́ющий обя́занности) в.а. (выко́нваючы абавя́зкі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кура́тарскі кура́торский;

~кія абавя́зкі — кура́торские обя́занности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забавя́зваць

‘ускладаць на каго-небудзь якія-небудзь абавязкі

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. забавя́зваю забавя́зваем
2-я ас. забавя́зваеш забавя́зваеце
3-я ас. забавя́звае забавя́зваюць
Прошлы час
м. забавя́зваў забавя́звалі
ж. забавя́звала
н. забавя́звала
Загадны лад
2-я ас. забавя́звай забавя́звайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час забавя́зваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асісці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каму (спец.).

Выконваць абавязкі асістэнта (у 1 знач.).

А. прафесару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́дарства, -а, н.

Вядучае становішча, абавязкі лідара (у 1 і 2 знач.).

Барацьба за л. ў турніры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

служа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Жанчына, якая выконвае абавязкі слугі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Установа, якая бярэ на сябе абавязкі па выплаце страхавой кампенсацыі страхавальшчыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяся́цкі, -ага, мн. -ія, -іх, м.

Да рэвалюцыі: выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі; памочнік соцкага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. замясціць.

2. каго (што). Часова выконваць чые-н. абавязкі.

З. загадчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)