аб’ёмна-прасто́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аб’ёмна-прасто́равы аб’ёмна-прасто́равая аб’ёмна-прасто́равае аб’ёмна-прасто́равыя
Р. аб’ёмна-прасто́равага аб’ёмна-прасто́равай
аб’ёмна-прасто́равае
аб’ёмна-прасто́равага аб’ёмна-прасто́равых
Д. аб’ёмна-прасто́раваму аб’ёмна-прасто́равай аб’ёмна-прасто́раваму аб’ёмна-прасто́равым
В. аб’ёмна-прасто́равы (неадуш.)
аб’ёмна-прасто́равага (адуш.)
аб’ёмна-прасто́равую аб’ёмна-прасто́равае аб’ёмна-прасто́равыя (неадуш.)
аб’ёмна-прасто́равых (адуш.)
Т. аб’ёмна-прасто́равым аб’ёмна-прасто́равай
аб’ёмна-прасто́раваю
аб’ёмна-прасто́равым аб’ёмна-прасто́равымі
М. аб’ёмна-прасто́равым аб’ёмна-прасто́равай аб’ёмна-прасто́равым аб’ёмна-прасто́равых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аб’ёмна-цэнтрава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аб’ёмна-цэнтрава́ны аб’ёмна-цэнтрава́ная аб’ёмна-цэнтрава́нае аб’ёмна-цэнтрава́ныя
Р. аб’ёмна-цэнтрава́нага аб’ёмна-цэнтрава́най
аб’ёмна-цэнтрава́нае
аб’ёмна-цэнтрава́нага аб’ёмна-цэнтрава́ных
Д. аб’ёмна-цэнтрава́наму аб’ёмна-цэнтрава́най аб’ёмна-цэнтрава́наму аб’ёмна-цэнтрава́ным
В. аб’ёмна-цэнтрава́ны (неадуш.)
аб’ёмна-цэнтрава́нага (адуш.)
аб’ёмна-цэнтрава́ную аб’ёмна-цэнтрава́нае аб’ёмна-цэнтрава́ныя (неадуш.)
аб’ёмна-цэнтрава́ных (адуш.)
Т. аб’ёмна-цэнтрава́ным аб’ёмна-цэнтрава́най
аб’ёмна-цэнтрава́наю
аб’ёмна-цэнтрава́ным аб’ёмна-цэнтрава́нымі
М. аб’ёмна-цэнтрава́ным аб’ёмна-цэнтрава́най аб’ёмна-цэнтрава́ным аб’ёмна-цэнтрава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

объёмно-планиро́вочный стр. аб’ёмна-планіро́вачны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блок-се́кцыя

(ад блок + секцыя)

закончаны для блакіроўкі аб’ёмна-планіровачны элемент (частка) збудавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інсталя́цыя

(англ. installation)

твор мастацтва, які ўяўляе сабой аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, канструкцыю з розных прадметаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ЧА́ЙКА Валерый Паўлавіч (н. 2.12.1950, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія),

бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). Працуе ў манум.-дэкар. і афармленчым мастацтве, у маст. праектаванні. Сярод твораў: маст. афармленне інтэр’ераў і экстэр’ераў БДУ, экстэр’еру абл. радзільнага дома (абодва 1978), праект інтэр’ера і вітражы станцыі метро «Інстытут культуры» (1984), праект інтэр’ера і люстры ў аэрапорце «Мінск-2» (1988—89), размалёўка ў рэстаране «Беларусь» (1995), размалёўка і вітражы ў рэстаране «Гасціны двор» (1996), аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі для Палаца Рэспублікі (2000) — усе ў Мінску. Адзін з аўтараў вітражоў з размалёўкай і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі для храма Св. Духа ў г. Беласток (Польшча, 2001, з С.​Рабашчуком і Б.​Скрамблевічам). Творы вылучаюцца высокай маст. культурай, шматпланавасцю зместу, гарманічным уключэннем у арх. асяроддзе.

Л.​Ф.​Салавей.

т. 17, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНУМЕ́НТ (лац. monumentum ад moneo нагадваю) у скульптуры і архітэктуры, помнік вял. памераў у гонар значнай падзеі, выдатнага грамадскага дзеяча. Часта з’яўляецца ідэйнай і аб’ёмна-прасторавай дамінантай арх. ансамбля. Нярэдка будуецца ў выглядзе скульптурна-.арх. комплексу (гл. Мемарыяльныя збудаванні).

т. 10, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стэрэафані́я

(ад стэрэа- + -фанія)

спосаб узнаўлення гуку, пры якім успрыняцце яго з’яўляецца аб’ёмна-прасторавым, дае ўяўленне аб яго крыніцы і напрамку гучання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПТУШКО́ Аляксандр Лукіч (19.4.1900, г. Луганск, Украіна — 6.3.1973),

расійскі кінарэжысёр, мастак. Нар. арт. СССР (1969). Вучыўся ў Маскоўскім ін-це нар. гаспадаркі. У кіно з 1927, напачатку канструктар лялек і пастаноўшчык мультыплікацыйных фільмаў. Стварыў серыю «Прыгоды Брацішкіна» (1928—30), зняў першы гукавы аб’ёмна-мультыплікацыйны фільм «Уладар быту» (1932). Сярод інш. фільмаў: «Новы Гулівер» (1935), «Казка пра рыбака і рыбку» (1937), «Вясёлыя музыкі» (1938), «Залаты ключык» (1939; выкарыстаў ігравыя, аб’ёмна-мультыплікацыйныя і камбінаваныя здымкі). З 1940-х г. ставіў фільмы-экранізацыі, пераважна казкі: «Каменная кветка» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Садко» (1953, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Ілья Мурамец» (1956; першы шырокаэкранны фільм са стэрэафанічным гукам), «Сампо» (1959), «Казка пра згублены час» (1964), «Казка пра цара Салтана» (1967), «Руслан і Людміла» (1972). Паставіў таксама фільм «Пунсовыя ветразі» (1961). Часта быў аўтарам або сааўтарам сваіх фільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1947.

Тв.:

Специальные способы киносъемки. М., 1930 (разам з Л.​Сухарэбскім);

Мультипликационные фильмы. М.; Л., 1931;

«Чудеса» кино. М., 1949.

т. 13, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІРЭ́Н (Sirén) Іохан (27.5.1889, г. Іліхярмя, Фінляндыя — 5.3.1961),

фінскі архітэктар; лідэр фін. неакласіцызму 1920—30-х г. Вучыўся ў політэхн. ін-це ў Хельсінкі, выкладаў у ім (праф. 1931—57). Для пабудоў С. характэрны строгая сіметрыя, маналітнасць аб’ёмна-прасторавых кампазіцый, спрошчаная трактоўка ордэрных элементаў (будынак парламента ў Хельсінкі, 1927—31).

т. 14, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)