групава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; незак., каго-што.

Аб’ядноўваць у групы, класіфікаваць.

Г. дадзеныя эксперыментаў.

|| зак. згрупава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны.

|| наз. групава́нне, -я, н. і групо́ўка, -і, ДМ -по́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

syndicate​2 [ˈsɪndɪkeɪt] v. аб’ядно́ўваць у сіндыка́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

федэры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у адзіную дзяржаву на федэратыўных пачатках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unify [ˈju:nɪfaɪ] v.

1. аб’ядно́ўваць; гуртава́ць

2. уніфікава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

картэлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у картэль. Картэляваць прадпрыемствы. Картэляваць прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у трэст, у трэсты. Трэставаць прадпрыемствы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіндыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у сіндыкат (у 1 знач.). Сіндыкаваць прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zrzeszać

незак. аб’ядноўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

combine​2 [kəmˈbaɪn] v. аб’ядно́ўваць; аб’ядно́ўвацца; спалуча́ць; спалуча́цца; камбінава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.

Я. рэкі каналам.

2. каго-што. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе.

Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям’ю.

Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.

3. каго (што). Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.

Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.

4. каго (што). Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.

Нас яднаюць агульныя інтарэсы.

|| наз. ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)