леге́нда¹, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, леге́нд і -аў, ж.

1. Народнае паэтычнае паданне аб якой-н. гістарычнай падзеі, асобе і інш., што ўспрымаецца як верагоднае.

Сярэдневяковыя легенды.

2. Выдуманы, перабольшаны аповед аб чым-, кім-н., вымысел пра што-н. неверагоднае.

Расказваць легенды аб чым-н.

3. Выдуманыя звесткі пра разведчыка, які выконвае сакрэтнае заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.

П. прыбавачнай вартасці.

2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.

3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

по́сны, -ая, -ае.

1. гл. пост².

2. Без мяса і малака, не скаромны.

Посная вячэра.

3. Не тлусты.

Посная свініна.

4. перан. Хмуры, сумны (пра выраз твару, усмешку і пад.; разм., жарт.).

5. перан. Пра від, знешні выгляд: прытворна сціплы, ханжаскі (разм., жарт.).

Твар п., як на маленні.

|| наз. по́снасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сабе́², часц. (разм.).

Ужыв. пры дзеясловах або займенніках для абазначэння і падкрэслівання спакойнага, свабоднага, незалежнага дзеяння.

Еду с. і ні пра што не думаю.

Што яна с. думае?

Нішто сабе (разм.) — не дрэнны.

Няхай (хай) сабе (разм.) — добра, хай будзе так.

Так сабе (разм.) —

1) нідобрае, ні дрэннае (пра каго-, што-н.);

2) проста так, несур’ёзна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сачы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., со́чыцца; незак.

1. Цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем з чаго-н.; выдзяляцца.

Вада сочыцца з цэбра. 3 бярозы сачыўся сок.

2. Пранікаць, пападаць унутр (пра вадкасць).

У боты сочыцца вада.

3. перан. Пранікаць куды-н. праз што-н. (пра святло, гукі і пад.).

Праз шчыліны дзвярэй сачылася святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сказ, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У граматыцы: сінтаксічна і інтанацыйна аформленая канструкцыя, якая выражае закончаную думку.

Безасабовы с.

Складаны с.

2. Народнае эпічнае апавяданне аб падзеях мінулага або сучаснасці.

С. пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.

3. У літаратуразнаўстве: форма апавядання ў творы, што вядзецца ад імя літаратурнага героя. «С. пра Лысую гару».

|| прым. ска́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сярдзі́ты, -ая, -ае.

1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны.

Сярдзітая суседка.

2. Які выражае раздражненне, злуецца на каго-, што-н.

С. позірк.

С. на жонку.

3. перан. Які моцна дзейнічае (пра алкаголь, табаку, гарчыцу і пад.).

Сярдзітая гарчыца.

С. перац.

4. перан. Вельмі моцны (пра мароз, вецер і пад.; разм.).

С. мароз.

|| наз. сярдзі́тасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

тачы́ць², 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., то́чыць; незак.

1. што. Грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі ў чым-н., пашкоджваць што-н. (пра насякомых, грызуноў).

Шашаль точыць хату.

2. перан., каго-што. Неадступна мучыць, паступова пазбаўляючы сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.).

|| зак. патачы́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -то́чыць; -то́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

уміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Перастаць жыць, а таксама вянуць, сохнуць (пра расліны).

Уміралі за радзіму.

У. са смеху (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікаць, прападаць (кніжн.).

Такія словы не ўміраюць у вяках.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.).

Старое ўмірае, а новае нараджаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

эстэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і жыцці, пра мастацтва як асобы від грамадскай ідэалогіі.

Курс эстэтыкі.

2. Сістэма чыіх-н. поглядаў на мастацтва.

Э.

М.

Багдановіча.

3. Прыгажосць, мастацкасць у афармленні, арганізацыі чаго-н.

Э. сталіцы.

|| прым. эстэты́чны, -ая, -ае.

Эстэтычныя тэорыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)