рака ў Бешанковіцкім і Віцебскім р-нах, левы прыток р. Лучоса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 182 км². Выцякае з воз. Чарніца за 700 м на ПнЗ ад в. Латыгава Бешанковіцкага р-на, цячэ па Лучоскай нізіне, празвоз. Скрыдлева. Вусце каля в. Саўчонкі Віцебскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, у верхнім цячэнні невыразная. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, у сярэднім цячэнні на працягу каля 9 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАДЫНАМІ́ЧНЫ ГУЧНАГАВАРЫ́ЦЕЛЬ, дынамік,
найбольш пашыраны від гучнагаварыцеля, прынцып дзеяння якога грунтуецца на ўзаемадзеянні шпулі з токам, далучанай да крыніцы эл. ваганняў, з полем пастаяннага магніта. Адрозніваецца найб. высокай якасцю гучання.
Выпрамяненне гукавых хваль адбываецца непасрэдна (Э.г. прамога выпрамянення) або праз рупар (рупарны гучнагаварыцель). Э.г. бываюць вузка- (найб. пашыраны) і шырокапалосныя. Для ўзнаўлення гуку ў шырокай паласе частот з некалькіх вузкапалосных гучнагаварыцеляў (з рознымі палосамі частот) фарміруюць т.зв. акустычную сістэму. Выкарыстоўваюцца ў радыёпрыёмніках, магнітафонах, электрафонах, тэлевізарах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАКІНЕТЫ́ЧНЫЯ З’Я́ВЫ,
сукупнасць з’яў, якія адбываюцца ў сістэмах з капілярамі ці мембранамі, змешчанымі ў электраліт, пры накладанні знешняга эл. поля, а таксама адваротных ім эфектаў.
Абумоўлены наяўнасцю падвойнага электрычнага слоя на мяжы падзелу фаз і здольнасцю дыфузнай ч. гэтага слоя зрушвацца адносна нерухомай яго часткі. Да Э.з. адносяць электраосмас, электрафарэз, з’яўленне эл. рознасці патэнцыялаў паміж канцамі капіляраў ці мембран пры працяканні праз іх вадкасці, узнікненне рознасці патэнцыялаў пры асяданні (седыментацыі) часціц, суспензаваных у электраліце (эфект Дорна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСУ́ТАРГАВАЯ ТЭРАПІ́Я, электрашок,
лячэнне псіхічна хворых шляхам прапускання эл. імпульсаў праз галаўны мозг. Прапанавана італьян. псіхіятрамі У.Чэрлеці і Л.Біні (1938). Пры Э.т. выкарыстоўваецца пераменны сінусаідальны ток частатой 50 Гц і напружаннем ад 60 да 110 В або аднапаўперыядны выпрамлены ток 220 В. Лекавы эфект звязаны з нармалізацыяй нейрахім. працэсаў у мозгу. Курс лячэння ад 3 да 20 і больш сеансаў. Выкарыстоўваецца пры лячэнні шызафрэніі, працяглых дэпрэсіўных станах і інш. псіхічных хваробах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ІНДУ́КЦЫЯ, электрычнае зрушэнне, вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе эл. поле ў рэчыве. Абазначаецца . Для ізатропнага асяроддзя
, дзе ε — дыэлектрычная пранікальнасць рэчыва, ε0 — электрычная пастаянная, — напружанасць электрычнага поля. Паток вектара Э.і. праз адвольную замкнёную паверхню (гл.Гаўса тэарэма) вызначаецца толькі свабоднымі эл. зарадамі, што знаходзяцца ўнутры гэтай паверхні, г.зн. не залежыць ад звязаных зарадаў, якія ўваходзяць у склад нейтральных атамаў і малекул. Адзінка Э.і. ў СІ — кулон на квадратны метр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шпур
(ням. Spur)
1) прасвідраваны ў горным масіве вузкі канал, у які ўкладваецца зарад выбуховага рэчыва для адбойкі ці здрабнення горнай пароды;
2) адтуліна ў горне шахтавай печы, праз якую выпускаюць прадукты плаўлення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рары́тус ’асалода’ (воран., Сл. рэг. лекс.). З акцэнтаваннем значэння ’надзвычайны, якасны’, празпольск.rarytas ’рэдкая рэч’ ці непасрэдна з лац.rāritās ’рэдкасць, малая колькасць’, rārus ’рэдкі, дасканалы, гатунковы, надзвычайны’, у адрозненні ад рарытэт, што празням.Rarität ’рэдкасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрэйф, дрэйфава́ць (БРС). Параўн. дрэ́йфіць (гл.). Запазычанне празрус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hanging
[ˈhæŋɪŋ]1.
n.
1) сьмерць праз паве́шаньне
2) often pl. драпіро́ўка f. (што́ры, фіра́нкі)
2.
adj.
1) a hanging offence — злачы́нства, яко́е вымага́е паве́шаньня
2) паве́шаны, падве́шаны (ля́мпа)
3) падве́сны
hanging bridge — падве́сны мост
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
c/o (пісьмовае скар. адcare of) (ставіцца на паштовых адпраўленнях перад адрасам, калі карэспандэнцыя накіравана па месцы часовага пражывання) на а́драс каго́-н., праз каго́-н.;
Send it to John Smith c/o Jane Smith. Пашліце гэта Джону Сміту на адрас Джэйн Сміт.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)