камбе́ды, ‑аў; адз. камбед, ‑а, М ‑бедзе, м.
Арганізацыі вясковай беднаты, якія існавалі з сярэдзіны і да канца і 918 года (на Беларусі — да 1919) і з’яўляліся галоўнай апорай дыктатуры пралетарыяту на вёсцы.
[Скарачэнне слоў: камітэты беднаты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заканада́ўства, ‑а, н.
1. Укладанне і выданне законаў. Пытанні заканадаўства.
2. Сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў цэлым або якую‑н. адну галіну грамадскіх адносін. Савецкае заканадаўства. Працоўнае заканадаўства. Фінансавае заканадаўства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяспры́кладны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сабе роўнага або падобнага. Навечна застануцца ў памяці беларускага народа тыя бяспрыкладныя па свайму гераізму баявыя аперацыі, якія правялі ў гэтыя дні [вайны] слуцкія і капыльскія партызаны. Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...валентны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Другая састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць: здольны злучацца з атамамі іншага элемента ў прапорцыі, вызначанай у адносінах да вадароду і паказанай першай часткай слова, напрыклад: аднавалентны, двухвалентны, полівалентны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць. Лобан. [Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добрасумле́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць добрасумленнага; чэснасць, праўдзівасць. Старыя, пасівелыя за кафедрамі прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю іх дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю і добрасумленнасцю авалодвалі навукамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэ́нтры, ‑аў; адз. канцэнтр, ‑а, м.
1. Кругі рознай велічыні, але з агульным цэнтрам.
2. Паслядоўныя ступені ў навучанні, якія звязаны адзінствам зместу, але адрозніваюцца па складанасці і аб’ёму. Першы канцэнтр. Другі канцэнтр.
[Ад лац. con — з, разам і centrum — цэнтр.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагляда́льнасць, ‑і, ж.
Здольнасць бачыць, заўважаць у навакольным свеце розныя факты, з’явы, якія не заўсёды бачаць, заўважаюць іншыя; назіральнасць. Развіваць у сабе наглядальнасць. □ Мяне здзівіла яго [гаспадара] наглядальнасць, ён ведаў мае патаемныя думкі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўця́м, безас. у знач. вык.
Разм. Незразумела; не прыйшло ў галаву. Якая ж дарога ў яго за плячыма, Якія заслугі — самому няўцям. Гілевіч. Яму было зусім няўцям, Што чалавек вышэй за горы. Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выгадаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыгадоўваць сыноў. Павыгадоўваць сады. □ Ветэраны працы і вайны, якія даўно павыгадоўвалі сваіх дзяцей, выказалі жаданне стаць шэфамі навічкоў-падлеткаў. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)