кашані́ль

(фр. cochenille, ад ісп. cochinilla)

агульная назва некалькіх відаў насякомых падатрада какцыдаў, з якіх здабываюць чырвоную фарбу кармін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

меліні́т

(ад гр. melinos = жаўтаваты)

назва трынітрафенолу ў Расіі і Францыі ў канцы 19 — пач. 20 ст.; пікрынавая кіслата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

міло́рд

(англ. milord, ад my lord = мой лорд)

назва англійскага арыстакрата (лорда), а таксама ветліва-пачцівы зварот да яго.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бібліята́ф

(ад гр. biblion = кніга + taphos = магіла)

«магільшчык кніг» — жартаўлівая назва ўласніка бібліятэкі, які не дазваляе іншым карыстацца ёю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бізо́нія

(ад бі- + зона)

назва амерыканскай і англійскай акупацыйных зон у Германіі 1946—1949 іт. пасля іх сепаратнага аб’яднання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гідраге́н

(н.-лац. hydrogenium, ад гр. hydor = вада + genos = паходжанне)

лацінская назва вадароду, калі ён удзельнічае ў хімічных працэсах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

джымкрауі́зм

(англ. jimcrowizm, ад Jim Crow = пагардлівая назва неграў у ЗША)

сістэма расісцкіх прыёмаў, накіраваная на сегрэгацыю негрыцянскага насельніцтва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

араўкары́ты

(ад ісп. Arauco = назва чылійскай правінцыі)

рэшткі ствалоў хвойных дрэў, якія сустракаюцца ў адкладах пермскага перыяду (гл. палеазой).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вагра́нка

(рус. вагранка, ад ням. Wagrain = назва мясцовасці ў Аўстрыі)

печ шахтавага тыпу для плаўлення чыгуну і каляровых металаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

венд

(лац. Venedi = назва старажытнага славянскага племені)

комплекс горных парод, які непасрэдна папярэднічае кембрыю; змяшчае рэдкіх прадстаўнікоў бесшкілетных арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)