рэ́шата, ‑а, М ‑шаце; мн. рашо́ты (з ліч. 2, 3, 4 рэ́шаты), рашо́таў; н.
1. Рэч хатняга ўжытку для прасейвання мукі і пад. у выглядзе шырокага абруча з сеткай. У сенцах Мацвей падсяваў у рэшаце жыта. Чорны. Дзесяткі людзей лавілі рыбу кошыкамі, торбамі, рашотамі. Бядуля.
2. Агульная назва прыстасаванняў у зернеачышчальных, сартавальных і пад. машынах.
•••
Галава як рэшата гл. галава.
Насіць ваду ў рэшаце гл. насіць.
Цуды ў рэшаце гл. цуд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)