бяспа́мятны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вельмі слабую памяць; няпамятлівы. Алеся лаюць за [божы] закон: — Ото бяспамятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! — Смяюцца, строяць з хлопца кпіны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
востра... (а таксама вастра...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая на значэнню адпавядае: а) слову «востры», напрыклад: востраканцовы, востравугольны; б) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напрыклад: вострадэфіцытны, востразаразны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гугні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм. Тое, што і гугнявіць. У пана Цабы нос быў доўгі, чырвоны, і настаўнік гугніў у яго неяк вельмі ж адмыслова. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́відна, прысл.
Пакуль не сцямнела, да надыходу цемнаты. [Зося] ішла вельмі штука, стараючыся яшчэ завідна мінуць лес. Чорны. Пракапчук шырыць крок, каб хоць завідна дабрацца да станцыі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зама́нлівы, ‑ая, ‑ае.
Прывабны, спакуслівы. Там, у заманлівай глыбіні веснавога неба, і сапраўды міргаў жоўтым вокам Марс. Лупсякоў. Вельмі заманлівай была перспектыва заваяваць першынство ў дружыне. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адро́знівацца, ‑аецца; незак., ад каго-чаго.
Мець асаблівасці, рысы, якія адрозніваюць адзін прадмет ад другога. [Маладзейшы] вельмі адрозніваўся ад свайго панурага таварыша і выглядам, і жвавасцю рухаў. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́дзецца, аседжуся, аседзішся, аседзіцца; зак.
Разм. Надоўга застацца жыць на адным месцы; прывыкнуць да яго. [Алімпа] і раней думала, што маці не вельмі аседзіцца там, на хутары. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безвыхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Пра становішча, з якога няма выхаду. Вася Крайко ў безвыходным становішчы застаўся ў лесе, акружаны фашыстамі. Дзюбайла. // Вельмі цяжкі, безнадзейны. Безвыходныя думкі. Безвыходная журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрасве́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць беспрасветнага. Паэзія Купалы, як і Багушэвіча, наскрозь сацыяльная, грамадзянская, матывы мужычай нядолі, злыбеды, цяжкай беспрасветнасці жыцця займаюць у ёй вельмі вялікае месца. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасмугле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў смуглым, смуглейшым. Раптам Эдуард паяўляецца ў нас у рэдакцыі, у вайсковым шынялі, падцягнуты, з пасмуглелым тварам, не сказаць, каб вельмі вясёлы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)