безудзе́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць безудзельнага; раўнадушнасць. Даччына безудзельнасць прайшла міма Арынінай увагі, і яна спакойна села на канапу. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы́класць, ‑і, ж.
Уласцівасць абыклага. За гэтыя часы да ўсяго людзі папрывыкалі, і ўсялякая навіна скора рабілася абыкласцю. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязва́жкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан бязважкага. Толькі ў космасе, пры палёце па інерцыі даводзіцца сустракацца з бязважкасцю. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лкасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць колкага 1 (у 2 знач.). Колкасць заўвагі.
2. З’едлівая насмешка, колкая заўвага. Гаварыць колкасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заіка́стасць, ‑і, ж.
Уласцівасць заікастага. Неўзабаве [Адамчык] і сам, нягледзячы на сваю заікастасць, паспрабаваў там-сям выступаць з прамовамі. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяглі́васць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць звяглівага; надакучлівасць, назойлівасць. [Пацяроб] без ладу, з чыста бабскай звяглівасцю ўтыкаўся ў прамову кожнага. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́лкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан золкага. Паветра было вільготнае, халаднаватае, і золкасць працінала старэчыя плечы дзеда Ахрэма. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недастатко́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць недастатковага. Недастатковасць абвінаваўчых матэрыялаў.
2. Спец. Недастатковая функцыя якога‑н. фізіялагічнага органа. Сардэчная недастатковасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадо́бнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непадобнага; адсутнасць падабенства. Трымаецца [хлопец] горда, незалежна — і яго непадобнасць на другіх кідаецца ў вочы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрахо́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць непраходнага.
2. Спец. Няздольнасць прапускаць што‑н. (аб органах чалавека або жывёлы). Непраходнасць кішэчніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)