ЛА́ПА (Віталій Вітальевіч) (н. 21.6.1951, в. Сугакі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1972). З 1977 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1989 нам. дырэктара), адначасова з 1997 у БСГА. Навук.працы па рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРО́НКА (Яўген Міхайлавіч) (23.2. 1900, г. Чугуеў Харкаўскай вобл., Украіна — 1987),
расійскі геабатанік. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1946). З 1931 праф. Харкаўскага с.-г. ін-та, з 1934 у Бат. ін-це АНСССР. Навук.працы па тэорыі біягеацэналогіі, расліннасці стэпаў і пустынь Еўразіі і Паўн. Афрыкі, раянаванні і картаграфаванні расліннасці, ахове прыроды.
Тв.:
Степи СССР // Растительность СССР. М.; Л., 1940. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНЦЮ́К (Людміла Аляксандраўна) (4.4.1931, г. Кыштым Чэлябінскай вобл., Расія — 6.8.1991),
бел. вучоны ў галіне гісталогіі. Д-рмед.н. (1982). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1955). З 1959 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па структурных асновах механізмаў нерв. рэгулявання функцый жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы, метадах карэкцыі іх парушэнняў.
Тв.:
Функциональная морфология нервного аппарата яичников в онтогенезе. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН (Аляксандр Майсеевіч) (16.3.1918, г. Днепрапятроўск, Украіна — 17.2.1998),
бел. вучоны ў галіне цеплагазазабеспячэння. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Харкаўскі механіка-машынабуд. ін-т (1941). З 1976 у Полацкім дзярж. ун-це. Навук.працы па нестацыянарным руху ў газаправодах, працэсах інжэкцыі, стабілізацыі полымя, эмісіі шкоднасцей пры спальванні газу, распрацоўцы спец. прылад, метадах разліку газавых сетак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭРБЕРГ ((Lederberg) Джошуа) (н. 23.5.1925, г. Монтклэр, ЗША),
амерыканскі генетык і біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Калумбійскі (1944) і Іельскі (1947) ун-ты. У 1947—58 у Вісконсінскім ун-це, з 1959 праф. Станфардскага і адначасова з 1962 Каліфарнійскага (з 1978 рэктар) ун-таў. Навук.працы па генетыцы мікраарганізмаў. Адкрыў механізм генет. рэкамбінацыі ў бактэрый. Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Дж.Бідлам і Э.Тэйтэмам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕН ((Lehn) Жан Мары П’ер) (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя),
французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (1960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). З 1979 у Калеж дэ Франс. Навук.працы па хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распрацаваў агульныя метады сінтэзу полімакрацыклічных краўн-сістэм, у т. л. металаарган. характару. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Анатоль Сямёнавіч) (30.12.1905, с. Іват Шосткінскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 18.8.1965),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1936). З 1946 у Львоўскім зоавет. ін-це (у 1955—57 дырэктар). З 1957 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук.працы па касцёвамазгавым кроваўтварэнні здаровых коней і пры кровапаразітарных хваробах, вет.паталаг. анатоміі і гісталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МАЎ (Мікалай Ільіч) (14.9.1902, г. Іркуцк, Расія — 24.11.1973),
савецкі канструктар верталётаў. Д-ртэхн.н. (1962).
Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Томскі тэхнал.ін-т (1923). З 1940 гал. канструктар доследнага КБ па верталётабудаванні. Пад яго кіраўніцтвам створаны аўтажыры А-7 і А-7біс, верталёты Ка-8, Ка-10, Ка-15, Ка-18, Ка-26, эксперым. вінтакрыл Ка-22, аэрасані Ка-30. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯ́К (Ядвіга Францаўна) (н. 8.2.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1973). З 1977 працуе ў ім. Навук.працы па вывучэнні фактараў схільнасці да патагенет. механізмаў фарміравання і лячэння паталогіі органаў стрававання ў дзяцей, патагенет. асноў тэрапеўт. карэкцыі і рэабілітацыі пры біліярнай паталогіі ў іх.
Тв.:
Диспансерное наблюдение детского населения Республики Беларусь. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́НАЎ (Аўгуст Уладзіміравіч) (21.8.1929, г. Архангельск, Расія — 6.2.1979),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і цыталогіі. Д-рбіял.н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1954). З 1961 у БДУ (з 1972 заг. кафедры). Навук.працы па эксперым. даследаванні гаметагенезу ў некат. культ. раслін, параўнальным вывучэнні мітозу і меёзу ў раслін. Аўтар падручнікаў для ВНУ.