СКОК (Skok) Петар (1881, Юркава Сяло, Харватыя — 1956),
харвацкі і югаслаўскі мовазнавец. Чл.-кар. Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў. Д-рфілал.й. (1912). Скончыў Венскі ун-т (1904). Выкладаў у школе, у Заграбскім ун-це. Даследаванні ў галіне славянскіх і раманскіх моў, параўнальнай лінгвістыкі, балканалогіі, анамастыкі і этымалогіі, гісторыі югаславянскіх і замежных л-р. Аўтар прац «Прыход славян у Міжземнамор’е» (1934), «Нарыс французскай граматыкі» (т. 1—2, 1938—39), «Асновы раманскай лінгвістыкі» (т. 1—3, 1940), «Славянства і раманства на астравах Адрыятыкі» (т. 1—2, 1950), «Этымалагічнага слоўніка харвацкай ці сербскай мовы» (т. 1—4, 1971—74).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДСКА́Я УКРАІ́НА,
гістарычная вобласць у Расіі 17—18 ст. на тэр. сучасных Украіны (Харкаўская, часткі Данецкай, Луганскай і Сумскай абл.) і Рас. Федэрацыі (часткі Варонежскай, Курскай і Белгарадскай абл.). З 2-йпал. 16 ст. засялялася ўкр. казакамі і сялянамі, што ўцякалі сюды з тэр. Украіны, падуладнай Рэчы Паспалітай. Сяліліся слабодамі (адсюль назва). Казацкае насельніцтва стала называцца слабадскімі казакамі. С.У. з поўначы засялялі рус.служылыя людзі і збеглыя сяляне. З пач. 18 ст. ўрад рассяляў тут вял. групы выхадцаў з тур. уладанняў (малдаван, сербаў і інш.). У 1765 на тэр. С.У. ўтворана Слабодска-Укр.губ., якая ў 1835 перайменавана ў Харкаўскую губерню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎНАЕ,
пасёлак у Талачынскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. ст. на лініі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдЗ ад г. Талачын, 129 км ад Віцебска. 419 ж., 197 двароў (2001).
Вядома як вёска Паўлавіцкай вол. Магілёўскага пав., якая ў 2-йпал. 19 ст. з пабудовай чыг. Орша—Барысаў стала чыг. станцыяй. З 1924 у Талачынскім р-не Аршанскай акр. (да 1930), з 1938 Віцебскай вобл. З ліп. 1941 да 28.6.1944 акупіравана ням. фашыстамі. 28.8.1942 на чыг. ст. С партызаны правялі Слаўненскую аперацыю 1942. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік ахвярам фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЯПНЁЎ Маўрыкій Трафімавіч (27.6.1896, в. Ямскавічы Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл., Расія — 19.12.1965),
лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), Гатчынскую лётную (1917) і 1-ю Вышэйшую ваен. лётчыкаў (1923), Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). Удзельнік 1-йсусв. і грамадз. войнаў. З 1925 лётчык грамадз. авіяцыі. За ўдзел у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін», які затануў у Чукоцкім м. (крас. 1934), стаў адным з першых Герояў Сав. Саюза. З 1939 нач. Акадэміі Грамадз.паветр. флоту. У Вял.Айч. вайну нам. камандзіра авіябрыгады ВПС Чарнаморскага флоту (1941—42), потым у ВПСВМФ і Гал. штабе ВМФ. Чл.ЦВКСССР 1935—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Антон Уладзіміравіч (7.7.1862, маёнтак, цяпер в. Губіна Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — кастр. 1919),
расійскі военачальнік. Ген.-маёр (1917). Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1880). У 1-ю сусв. вайну камандаваў палком, брыгадай, дывізіяй. З 1918 у Чырв. Арміі. У грамадз. вайну ў 1919 на Паўд. фронце: камандаваў атрадам, дывізіямі, групай войск, пам. камандуючага 13-й арміяй (чэрв.—кастр. 1919). У час баёў пад Арлом 13.10.1919 трапіў у палон да дзянікінцаў. Адмовіўся супрацоўнічаць з белагвардзейцамі і паводле прыгавору ваенна-палявога суда пакараны смерцю. Пасля разгрому белых пад Арлом цела С. перавезена ў Маскву і пахавана на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́РЭ (Sture),
шведскі дваранскі род (дацкага паходжання), рэгенты (правіцелі) Швецыі ў 2-йпал. 15 — пач. 16 ст. Праводзілі палітыку цэнтралізацыі дзяржавы, скасавання Кальмарскай уніі і аднаўлення швед.нац. дзяржаўнасці. Стэн С. Старэйшы, рэгент у 1471—97, 1501—03. Кіраваў апалчэннем, якое ў 1471 разбіла армію дацкага караля Крысціяна I. Каб пашырыць эканам. і ваен. рэсурсы кароны, секвестраваў уладанні буйных феадалаў, землеўладанне царквы, забараніў вываз за мяжу каштоўных камянёў. У 1477 заснаваў першы ў Скандынавіі Упсальскі ун-т. Стэн С. Малодшы, рэгенту 1512—20. Праводзіў палітыку па ўзмацненні паўнамоцтваў саслоўнага рыксдага ў процівагу арыстакратычнаму. Смяротна паранены ў час ваен. экспедыцыі дацкага караля Крысціяна II у Швецыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБО́ТНІК,
1) выкананне добраахвотна і бясплатна якой-н. грамадска-карыснай працы ў суботу (або іншы выхадны дзень). Як грамадска-паліт. з’ява ўзнік у 1919 па ініцыятыве камуністаў (адсюль назва камуністычны С.), якія ў дэпо Масква-Сарціровачная адрамантавалі 3 паравозы. У СССР штогод праводзіўся Ленінскі (камуніст.) С. у суботу у 2-йпал.крас., у гонар. нараджэння У.І.Леніна. З 1969 праводзіліся Усесаюзныя камуніст. С.
На Беларусі пасля распаду СССР праводзяцца С. на карысць грамадства, сродкі ад якіх ідуць на дапамогу дзецям-сіротам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. 2) С. наз. таксама сектант, які належыць да секты, што святкуе суботу замест нядзелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЎРУ́К Пётр Якаўлевіч (1905, г. Скідзель Гродзенскага р-на — 4.10.1929),
бел.паэт. У час. 1-йсусв. вайны жыў з бацькамі ў Тамбоўскай губ. З 1921 на радзіме. Удзельнічаў у рабоце Т-вабел. школы, Бел. сялянска-работніцкай грамады. Неаднойчы быў арыштаваны польск. ўладамі. Паводле сцверджання У.Калесніка, у сярэдзіне 1920-х г. друкаваў допісы, вершы, фельетоны ў віленскіх газетах пад псеўд. Плебей. У вершах любоў да роднага краю, прац. чалавека, імкненне да сац. справядлівасці, нараканні на цяжкую долю. Быў пад уплывам паэзіі М.Багдановіча. Яго вершы надрукаваны ў час. «Полымя» (1986. № 10).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБО́Л,
рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток р. Іртыш (бас.р. Об). Даўж. 1591 км, пл.бас. 426 тыс.км². Верхняе цячэнне па Тургайскім плато, сярэдняе і ніжняе па Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Ісець, Тура, Таўда (злева), Убаган (справа). У нізоўях ледастаў з кастр.—ліст., у вярхоўях — з ліст. да сярэдзіны мая. Разводдзе ў вярхоўях з 1-йпал.крас. да сярэдзіны чэрв., у нізоўях — да пач. жніўня. Сярэдні расход вады каля с. Ліпаўскае 838 м³/с. Рэгулярнае суднаходства ў вярхоўях (105 км) і ад вусця р. Тура (255 км). Сплаўная. На Т. — гарады Лісакоўск, Рудны, Кустанай (Казахстан), Курган, Ялутараўск (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКУГА́ВА,
дынастыя правіцеляў (сёгунаў) Японіі ў 1603—1868. Засн. Такугава Іэясу, які з захопам улады скончыў міжусобныя войны (15—16 ст.). Для ўмацавання дзяржавы сёгуны Т. ажыццявілі ў 1-йпал. 17 ст. шэраг рэформ: рэгламентавалі правы і абавязкі кожнага саслоўя, усталявалі кантроль над князямі (даймё) і г.д. З 1630-х г. урад Т. ажыццяўляў палітыку ізаляцыі Японіі ад знешняга свету. З канца 18 ст. дзяржава Т. перажывала ўнутр. крызіс, выкліканы ростам насельніцтва і сялян і прывілеяванага саслоўя — самураяў. Прымусовае «адчыненне» краіны еўрап. дзяржавамі ў 1854—58 паглыбіла крызіс. У маі 1868 апошні сёгун Т. — Кэйкі скінуты ў выніку руху за аднаўленне ўлады імператара — Мэйдзі Ісін.