snatch at

а) ухапі́цца за што

б) скарыста́ць, вы́карыстаць (наго́ду)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

stand for

а) прадстаўля́ць, стая́ць за каго́

б) быць кандыда́там

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

stand up for

вы́ступіць у абаро́не каго́, заступі́цца за каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

suffragette

[,sʌfrəˈdʒet]

n.

суфражы́стка f. (удзе́льніца ру́ху за вы́барчыя правы́ жанчы́н)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

turn to

а) зьвярну́цца да каго́

б) узя́цца за пра́цу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

porwać się

зак.

1. рвануцца, кінуцца;

2. схапіцца, схваціцца за што;

3. na kogoкінуцца;

4. узяцца (за справу)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zaślubiać

незак. kogo жаніцца з кім; выходзіць замуж за каго;

zaślubiać komu córkę — аддаваць дачку замуж за каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заакія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за акіянам. Заакіянскія краіны. // Які робіцца за акіян. Заакіянскае падарожжа. // Прывезены, прысланы з-за акіяна. Заакіянскія тавары. Заакіянскі місіянер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зайсці́, зайду́, зо́йдзеш, зо́йдзе; зайшо́ў, -шла́, -ло́; зайдзі́; зак.

1. Ідучы, мімаходам пабыць дзе-н., наведаць каго-н., наогул прыйсці да каго-н.

З. ў кантору.

З. да сябра.

Зайдзіце да мяне вечарам.

2. па каго-што і з інф. Прыйсці куды-н. па каго-, што-н., з якой-н. мэтай.

З. ў яслі па дзіця.

3. Падысці не прама, а збоку, у абход.

З. ад лесу.

З. з правага боку.

4. Ідучы, трапіць куды-н. далёка, за якую-н. мяжу.

З. ў тыл.

З. па горла ў ваду.

Сонца зайшло за хмары або сонца зайшло (г. зн. схавалася за гарызонтам). Гутарка зайшла за поўнач (перан.). Справа зайшла надта далёка (перан.: перайшла дазволеныя межы).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачацца (пра размову, гутарку).

Зайшла гаворка пра літаратуру.

6. Зрабіць ход, пайсці (пра гульні ў карты).

З. тузам (з туза).

7. у што. Заехаць, паглыбіцца.

Цвік зайшоў у сцяну па самую плешку.

|| незак. захо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. захо́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. Налегчы сваім цяжарам на што-н.

Н. на стол.

2. перан. Дружна ўзяцца за якую-н. работу; з прагнасцю накінуцца на што-н.

Н. на вучобу.

Хлопцы дружна наваліліся на клёцкі.

3. Напасці, накінуцца на каго-, што-н.

Н. на пазіцыі ворага.

Наваліліся ўсе на аднаго.

4. Падаючы, насыпацца (пра многае; разм.).

Навалілася яблыкаў за ноч.

5. перан. Змарыць (пра сон, спёку і пад.).

Сон наваліўся.

6. перан. Спасцігнуць, нечакана напаткаць.

Хвароба навалілася.

7. перан. Нахлынуць, сабрацца ў вялікай колькасці.

Пад канец тыдня навалілася столькі работы.

8. Накінуцца на каго-н. з лаянкай (разм.).

Ён мог ні за што н. на чалавека.

|| незак. нава́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)